175 852
праўкі
(крыніца — ru:Мефодий I (Патриарх Константинопольский)) |
(афармленне) |
||
| папярэднік = [[Іаан VII, Патрыярх Канстанцінопальскі|Іаан VII]]
| пераемнік = [[Ігнацій, Патрыярх Канстанцінопальскі|Ігнацій]]
| дата нараджэння =
| месца нараджэння =
| дата смерці =
| месца смерці =
| прыняцце манаства =
| сан =
}}
'''Мяфодзій I''' ({{lang-el|Μεθόδιος Α΄}}; [[788]]/[[800]] — [[14 чэрвеня]] [[847]]) — [[Найсвяцейшы Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх|патрыярх Канстанцінопальскі]] (з [[4 сакавіка]] [[843]] года). Кананізаваны ў [[лік святасці|ліку]] [[свяціцель|свяціцеляў]], памяць у [[Праваслаўе|Праваслаўнай царкве]] 14 чэрвеня (па [[юліянскі каляндар|юліянскім календары]]), у [[Каталіцтва|Каталіцкай царкве]] — [[14 чэрвеня]].
== Біяграфія ==
Нарадзіўся на [[Сіцылія|Сіцыліі]] ў багатай сям'і, у раннім узросце паступіў у манастыр на востраве [[востраў Хіяс|Хіяс]]. Пра раннія гады жыцця Мяфодзія даных не захавалася. Вядомасць ён набыў пры імператары-[[іканаборства|іканаборцы]] [[Леў Армянін|Льве Армяніне]], калі заняў пасаду апакрысіярыя пры патрыярху [[Нікіфар, Патрыярх Канстанцінопальскі|Нікіфары]]. Мяфодзій быў накіраваны ім у [[Рым]] з пасланнем да Папы. Затрымаўшыся ў Рыме, Мяфодзій быў пасвечаны ў [[прэсвітар]]а і вярнуўся ў [[Канстанцінопаль]] ужо пры патрыярху-іканаборцы [[Феадот I, Патрыярх Канстанцінопальскі|Феадоце]] і імператары [[Міхаіл II Траўл|Міхаіле II]]. За падтрымку іконашанавання Мяфодзій быў пасаджаны ў турму ў Акрыце. Ён атрымаў часовую свабоду пры імператары [[Феафіл, візантыйскі імператар|Феафіле]], які спачатку прыблізіў яго да двара, але пасля паражэння ў вайне супраць арабаў, якое ён лічыў віной «ідалапаклоннікаў» (гэта значыць іконапаклоннікаў) саслаў яго на востраў [[Антыгон]].
Сканаў 14 чэрвеня 847 года. Захаваліся напісаныя ім тры чыны шлюбавянчання, некалькі пастырскіх павучанняў і царкоўных спеваў.
{{зноскі}}
== Спасылкі ==
|