Вампаноаг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
У [[1620]] г. на землях ''патуксет'', спустошаных эпідэміяй, была заснавана [[Плімуцкая калонія]]. У [[сакавік]]у [[1621]] г. Масасойт, вялікі правадыр вампаноаг, заключыў з каланістамі пагадненне, згодна якому тыя атрымоўвалі дазвол на пасяленне і 12 000 [[акр]]аў зямлі. На першых парах дапамога з боку Масасойта і Скванта адыгрывала значную ролю для выжывання калоніі. Памяць пра гэта захоўваецца ў [[ЗША|амерыканскай]] традыцыі [[Дзень падзякі|Дня Падзякі]]. Нарангасет, якія прынялі дамову паміж Масасойтам і заснавальнікамі Плімуцкай калоніі за ваенны саюз, абвясцілі каланістам вайну, аднак былі вымушаны адцягнуць увагу на дзеянні супраць [[іракезы|іракезаў]] і [[пеквот]]. У [[1632]] г. яны напалі на вампаноаг, але Масасойт атрымаў ваенную падтрымку каланістаў, што дазволіла захаваць свабоду яго народа.
 
Адносіны паміж вампаноаг і першымі каланістамі таксама мелі адваротны бок. Яны спрыялі працягу распаўсюджвання новых захворванняў, што вялі да далейшага скарачэння насельніцтва. Сярод загінулых ад хвароб быў Скванта<ref>[http://www.slate.com/articles/health_and_science/medical_examiner/2012/11/leptospirosis_and_pilgrims_the_wampanoag_may_have_been_killed_off_by_an.html Madeleine Johnson, The Pilgrims Should Have Been Thankful for a Spirochete]</ref>. Моцна захварэўшы Масасойт быў выратаваны з дапамогай еўрапейскіх лекаў. Пасля яго смерці ў [[1661]] г. вялікім правадыром стаў яго другі сын [[Метакомет]], вядомы сярод англійскіх каланістаў як кароль Філіп. Ён здолеў аб'яднаць вакол сябе суседнія плямёны, незадаволеных дзеяннямі каланістаў, а таксама прыцягнуць да змовы частку тых індзейцаў, што ўжо прынялі хрысціянсіва і еўрапейскія звычаі. У [[1675]] - [[1676]] гг. адбылася так званая [[вайна караля Філіпа]], у якой вампаноаг і іх вярхоўны правадыр пацярпелі паражэнне.
 
{{зноскі}}