Вампаноаг: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
Каля [[1620]] г. канфедэрацыя вампаноаг уключала наступныя плямёны<ref>[http://www.tolatsga.org/wampa.html WAMPANOAG HISTORY]</ref>: ''агавам'', ''анавон'', ''асамеекг'', ''асавампсет'', ''асанет'', астравіцяне, ''коаксет'', ''каханет'', ''канеконарн'', ''коаксісет'', ''каўмпсусіт'', племя ракі Джонс, ''лакускусет'', ''матакест'', ''матапоісет'', ''мунпонсет'', ''нукехкуменс'', ''намаскет'', ''патуксет'', ''пёвант'', ''пакасет'', ''паканакет'', жыхары Солт-Вотэр-Понд, ''шавамет'', ''шымоа'', ''тыспакін'', ''татасон'', ''цяск'', ''уаўчымакут''.
 
У наш час прызнаны плямёны ''намаскет'', ''пакасет'', вампаноаг Херынг-Понд, часткова прызнаны вампаноаг ''машпі''.
 
== Традыцыйная культура ==
Да сярэдзіны [[17 стагоддзе|XVII]] ст. асноўнымі заняткамі вампаноаг былі [[рыбалоўства]], [[паляванне]], ручное [[земляробства]]. Меліся сталыя ўмацаваныя [[вёска|вёскі]] з доўгімі хацінамі, разлічанымі на вялікую колькасць жыхароў. Каля іх ладзіліся агароды. Аднак большую частку года вампаноаг перамяшчаліся па паляўнічых тэрыторыях і жылі ў часовых [[вігвам]]ах ''вету''. Вопратка шылася са [[скура|скур]] дзікіх жывёл і апрацаванай [[бяроза]]вай [[Кара, біялогія|кары]]. Рамяні пляліся з раслінных [[валакно|валокнаў]]. Карысталіся [[каноэ]], драўлянай [[булава|булавой]], рознымі [[сякера]]мі, [[дзіда]]мі, [[лук]]ам і [[страла|стрэламі]].
 
== Мова ==