Максім Багдановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (46.53.179.210) і адноўлена версія 2425120 Хомелка
Няма тлумачэння праўкі
Радок 217:
Улетку [[1916]] года, скончыўшы ліцэй<ref name="БС"/>, Максім Багдановіч вярнуўся ў [[Мінск]], дзе жыў на кватэры [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]]. Хоць ён быў ужо цяжка хворы, але ўладкаваўся на працу сакратаром у губернскай харчовай камісіі<ref name="БС"/>, шмат працаваў, а ўвесь вольны час аддаваў літаратурнай творчасці.
 
М. Багдановіч сябраваў з тымі інтэлігентамі, якія групаваліся вакол «Беларускай хаткі». ВызджаўВыязджаў у прытулкі для дзяцей бежанцаў, каб на ўласныя вочы ўбачыць, як жывуць сіроты. Нават не піў чаю з цукрам, каб сэканоміць яго і перадаць прытулкавым дзецям<ref name="БЛД"/>. У гэты час Максім Багдановіч напісаў такія знакамітыя творы, як «''Страцім-лебедзь''» і «''Пагоня''».
 
«''Пагоня''» — узор паэтычнай публіцыстыкі і адзін з самых тэмпераментных і драматычных твораў паэта. Аўтар звяртаецца да гераічных старонак беларускай мінуўшчыны, заклікае бараніць сваю Маці-Краіну. Паводле сведчання [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|А. Смоліча]], верш быў прачытаны паэтам упершыню ў Мінскім народным доме «[[Беларуская хатка, Мінск|Беларуская хатка]]» ў канцы [[1916]] года. Ёсць меркаванне, што і напісаны ён у Мінску<ref>Зборнік дакладаў: Матэрыялы дакладаў і паведамленняў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (2001 г.) «Максім Багдановіч і іншанацыянальныя літаратуры» // Літаратурны музей М.Багдановіча; Склад. І. В. Мышкавец. — Мінск, 2003. С. 52</ref>.