Чжаа Сіньтун: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
'''Чжа{{націск}}а Сіньту{{націск}}н''' ({{lang-zh|赵心童}}; {{ДН|3|4|1997}}, {{МН|Сіянь||}}, [[Кітай]]) — [[кітай]]скі прафесійны гулец у [[снукер]]. Удзельнік 1/8 фіналу [[International Championship 2013, снукер|International Championship 2013 года]], [[Усі Класік 2014, снукер|Усі Класік 2014 года]] і [[Шанхай Мастэрс 2014, снукер|Шанхай Мастэрс 2014 года]].
 
Упершыню ўдзельнічаў на прафесійным турніры ў 15-гадовым узросце на [[Адкрыты чэмпіянат Чжанцзягана па снукеры 2012|адкрытым чэмпіянаце Чжанцзягана 2012 года]], які з'яўляўся адным з нізкарэйтынгавых спаборніцтваў [[Players Tour Championship 2012/2013|серыі Players Tour Championship]], і здолеў дайсці да 1/8 фіналу, перамогшы ў трох паядынках. У [[Снукерны сезон 2012/2013|тым жа сезоне]] атрымліваў уайлдкард на чатыры рэйтынгавыя турніры ў Кітаі і тройчы выйграваў стартавыя паядынкі і даходзіў да 1/16 фіналу. У 2013 годзе дайшоў да фіналу [[Чэмпіянат свету па снукеры сярод аматараў 2013|чэмпіянату свету сярод аматараў]], дзякуючы якому мог атрымаць прафесійны статус, але саступіў [[Чжоу Юэлун]]у. Апроч таго, у [[Снукерны сезон 2013/2014|сезоне 2013/2014]] упершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на [[International Championship 2013, снукер|International Championship]], а ў [[Снукерны сезон 2014/2015|наступным сезоне]] яшчэ двойчы даходзіў да гэтай стадыі на [[Усі Класік 2014, снукер|Усі Класік]] і [[Шанхай Мастэрс 2014, снукер|Шанхай Мастэрс]], пасля чаго ў 2015 годзе быў блізкі да траплення ў [[Сусветны снукерны тур|мэйн-тур]], але саступіў у апошнім паядынку [[Q-School 2015|Q-School]]. Тым не менш, высокае месца ў рэйтынгу аматараў дазволіла Чжаа прымаць удзел у многіх рэйтынгавых спаборніцтвах [[Снукерны сезон 2015/2016|сезона 2015/2016]] і ўпершыню гуляць у кваліфікацыі да [[Чэмпіянат свету па снукеры 2016|чэмпіянату свету]]. У 2015 годзе ў другі раз дайшоў да фіналу [[Чэмпіянат свету па снукеры сярод аматараў 2015|аматарскага чэмпіянату свету]] і саступіў [[Панкай Адвані|Панкаю Адвані]], аднак, паколькі той адмовіўся ад месца ў мэйн-туры, атрымаў прафесійны статус на два гады з [[Снукерны сезон 2016/2017|сезона 2016/2017]] ва ўзросце 19 гадоў.
 
== Спасылкі ==