Канстанцін Паклонскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
У 1-й палове XVII ст. праваслаўнае брацтва змагалася за вяртанне перададзеных уніятам магілёўскага Спаскага сабора і [[Магілёўскі Спаскі манастыр|манастыра пры ім]]. Урэшце, студзенем 1650 года кароль [[Ян II Казімір Ваза|Ян Казімір]] выдаў універсал пра вяртанне шэрагу цэркваў і манастыроў праваслаўным Рэчы Паспалітай, у т.л. «царквы святога Спаса, манастыра з прыходамі» ў Магілёве. Таксама 3(13) студзеня 1650 года на сейме ў Варшаве атрымаў прывілей на епіскапства Магілёўскае, Аршанскай і Мсціслаўскае Іосіф Канановіч-Гарбацкі, у прывілеі падкрэсліваліся яго правы на Спаскі сабор, манастыр і ўсе яго маёнткі, адмыслова адзначаўся «перавоз» (паром) на Дняпры пад Спаскім саборам. Афіцыйная перадача сабора адбылася 2(12) мая 1650 года, пасля службы, якую чынілі ўніяты, на сярэдзіну царквы выйшаў Канстанцін Паклонскі і зачытаў каралеўскія прывілей і ўніверсал. Прысутныя [[Возны|возныя]] ўвязалі праваслаўных ва ўладаннях. На думку К. Качагарава, ганаровая роля Паклонскага сведчыць пра яго актыўны ўдзел у змаганні за сабор і нават лідарства ў магілёўскім брацтве.{{sfn|Кочегаров|2016|с=57.}}
 
У 1653 годзе старшыястаршыня магілёўскага брацтва — Вацлаў (Канстанцін) Паклонскі, дыяканадыякан Спаскага манастыра Антоні Ласіцкі, бурмістар Кузьма Маркевіч, райца Яўсевій Шашкевіч — былі пазваны да каралеўскага суда. На думку К. Качагарава, прычынай позвы было актыўнае процідзеянне ўніяцкаму смаленскаму епіскапу Андрэю Квашніну-Залатому, які ў тым годзе наведаў Магілёў і хацеў забраць сабор ад праваслаўных зноў да ўніятаў — «законных уладальнікаў», як адзначалася ў позве — тады магілёўцы прыходзілі натоўпам і пагражалі забіць Квашніна-Залатога, яму давялося ўцякаць з горада. Для разбору гэтых падзей у Магілёў былі накіраваны каралеўскія камісары — віленскі кусташ [[Ежы Белазор]] і віленскі скарбнік Ян Уладзіслаў Невельскі.{{sfn|Кочегаров|2016|с=58.}}
 
Пазней, у тым жа 1653 годзе, Паклонскі ўзначальваў братчыкаў у канфлікце з-за «перавозу» цераз Дняпро. Быццам для патрэб каралеўскіх падданых на Дняпры у Магілёве быў пабудаваны яшчэ адзін «перавоз», канкурэнтны перавозу пад Спаскім саборам, які належаў праваслаўным і даваў ім прыбыткі. Праваслаўныя некалькі разоў абмяркоўвалі сітуацыю на сходах у Спаскім саборы. Урэшце, 11(21) ліпеня 1653 года некалькі соцень ўзброеных братчыкаў і мяшчанаў на чале з Паклонскім і дыяканам Ласіцкім напалі на «перавоз», перавознікаў збівалі ледзь не забіўшы, паром пасеклі на кавалкі сякерамі і бердышамі. Не супакоіўшыя на гэтым, узброены натоўп на зваротным шляху пайшоў паўз двара камісараў Белазора і Невельскага, ганьбячы і смеючыся не толькі з іх, але і з каралеўскай улады. За гэта дэкрэтам ад 3(13) кастрычніка 1653 года Паклонскі і іншыя старшыны брацтва другім разам былі пазваны да асесарскага суда да каралеўскага двара. [[Позва]] была ўручана ім 10(20) лістапада 1653 года калі братчыкі, мусіць, чарговы раз засядалі ў Спаскім манастыры «у пана Паклонскага».{{sfn|Кочегаров|2016|с=58.}}