Другая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 407:
Распрацоўваліся і сілавыя варыянты блакады. Напрыклад, каб адрэзаць Германію ад паставак высокаякаснай [[Швецыя|шведскай]] [[Жалезная руда|жалезнай руды]], [[Чэрчыль]] (у той час яшчэ не прэм'ер-міністр) прапаноўваў паслаць [[Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі|брытанскі флот]] у [[Балтыйскае мора]] ({{нп3|Аперацыя Катрын|аперацыя «Катрын»|en|Operation Catherine}}), потым прапанаваў [[марская міна|мінную]] блакаду або захоп порту [[горад Нарвік|Нарвік]] нейтральнай [[Нарвегія|Нарвегіі]] (але гэты праект быў адхілены {{нп3|Другі ўрад Невіла Чэмберлена|кабінетам міністраў|en|Chamberlain war ministry}})<ref>Taylor, A.J.P.The Second World war… — P. 406.</ref>. Французы прапаноўвалі «пазбавіць Германію каўказскай нафты» і адначасна аслабіць [[СССР|Савецкі Саюз]], разбамбіўшы [[Бакінскі нафтагазаносны раён|нафтаздабыўныя комплексы Баку]]. Гэты праект быў цалкам нерэальным, бо не ўлічваў шэрагу ваенна-тэхнічных фактараў, і скончыўся адзінкавым пралётам французскага самалёта-разведніка<ref name="ReferenceA">Taylor, A.J.P.The Second World war… — P. 405.</ref>.
 
{{Асноўны артыкул|Бітва ўля Ла-Платы}}
У гэты ж час Брытанія несла страты ў марскім гандлёвым абароце ад дзеянняў нямецкіх ваенна-марскіх сіл, быў страчаны шэраг баявых караблёў. Магчымасці актыўных ваенных дзеянняў, якія разглядаліся ў гэты перыяд, былі пераважна перыферыйнага плану, напрыклад, меркаваныя кампанія саюзнікаў (Брытанія з [[Егіпет|Егіпту]], Францыя з [[Сірыя|Сірыі]]) супраць Італіі, або фронт балканскіх дзяржаў ([[Турцыя]], [[Грэцыя]], [[Румынія]], [[Югаславія]]) супраць Германіі («паход на Вену сотні балканскіх дывізій»)<ref name="ReferenceA"/>, або план высылкі экспедыцыйнага корпуса ў [[Фінляндыя|Фінляндыю]] ў час [[савецка-фінляндская вайна|савецка-фінляндскай вайны]] (што рэальна цягнула б за сабой парушэнне нейтралітэту [[Нарвегія|Нарвегіі]] і [[Швецыя|Швецыі]], і нават ваенныя дзеянні з імі)<ref>Taylor, A.J.P.The Second World war… — P. 406, 407</ref>.