Беларускае нацыянальнае адраджэнне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎На пачатку 20-га стагоддзя: спасылка на крыніцу
Радок 12:
 
== На пачатку 20-га стагоддзя ==
[[Выява:Postcard of BNR.jpg|thumb|Паштоўка часоў БНР|200px]]
На пачатку 20-га стагоддзя працягвалася далейшае развіццё беларускіх нацыянальных арганізацый. З'явіліся сацыялістычныя ([[Беларуская сацыялістычная грамада, 1902|Беларуская сацыялістычная грамада]]) і хрысціянска-дэмакратычныя ([[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1917|Беларуская хрысціянская дэмакратыя]]) арганізацыі. У выніку расійскай [[Рэвалюцыя 1905 года|рэвалюцыі 1905 года]] выданні на нацыянальных мовах былі легалізаваныя. Гэта прывяло да буму у беларускай кнізе і выдавецкай справе. Газета [[Наша ніва (1906)|Наша Ніва]], заснаваная ў 1906 годзе, стала адным з важнейшых цэнтраў адукацыі і прасоўвання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў сярэдні клас Беларусі, як у гарадах і мястэчках, так і на вёсцы.
 
Напрыканцы 19-га стагоддзя нарадзілася цэлае пакаленне таленавітых беларускіх пісьменнікаў: [[Янка Купала]], [[Якуб Колас]], [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максім Багдановіч]], [[Карусь Каганец]], [[Ядвігін Ш.]], [[Янка Маўр]]. Аднак складанае палітычнае становішча ў Беларусі не дазваляла ў поўнай меры займацца творчасцю.
 
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Беларускія пісьменьнікі" perrow="4">
Kupala Janka.jpg|Янка Купала]]
Yakub Kolas.jpg|Якуб Колас
Bagdanovich M 2.jpg|Максім Багдановіч
Karuś Kahaniec.jpg|Карусь Каганец
Jadvihin Š.jpg|Ядвігін Ш.
Я.Маўр – памочнік настаўніка пачатковай школы ў мястэчку Новае Места (Літва).jpg|Янка Маўр
</gallery></center>
 
Пасля рэвалюцыі бальшавікоў у кастрычніку 1917 года, беларускія нацыянальныя арганізацыі, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны краіны, правялі [[Першы Усебеларускі з'езд]]. На з'ездзе была абвешчаная незалежнасць Беларусі і ўтвораная [[Беларуская Народная Рэспубліка]]. Дзяржава існавала да 1919 года, калі яе парламент, [[Рада БНР]], быў вымушаны пакінуць краіну з-за акупацыі Беларусі [[Чырвоная армія|Чырвонай Арміяй]]. На працягу грамадзянскай вайны ў Расіі сябры беларускага вызваленчага руху стваралі партызанскія атрады ([[Беларуская сялянская партыя Зялёнага дуба|Зялёны дуб]]), беларускія нацыянальныя падраздзяленні ў арміі Літоўскай Рэспублікі і польскай арміі. Узброеную барацьбу супраць бальшавікоў вялі войскі генерала [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Станіслава Булак-Балаховіча]], [[Слуцкае паўстанне|слуцкія паўстанцы]].
 
[[Файл:Sciag 1 Sluckaha palka.jpg|міні|200пкс|Сьцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921. [[Лявон Вітан-Дубейкаўскі]], невядомая, штабс-капітан [[Антон Борык]]]]
 
Пасля ад'езду Рады БНР з Беларусі і ўсталявання [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|савецкай улады]] бальшавікі надалі афіцыйны статус беларускай мове. Пачала развівацца беларуская культура. З 1924 па 1929 год афіцыйнай палітыкай нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва была [[Беларусізацыя]]. Але з прыходам да ўлады ў СССР Сталіна, пачалася палітыка [[Русіфікацыя Беларусі|русіфікацыі]] і [[Рэпрэсіі ў БССР|чырвонага тэрору]]. Па сфабрыкаваных крымінальных справах вынішчалася інтэлектуальная эліта беларускай нацыі. Увайшла ў гісторыю крывавая ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 году, калі было расстраляна больш за сотню прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі<ref>[http://kyky.org/life/stihi-za-kotorye-rasstrelyali-belorusskih-poetov Стихи, за которые расстреляли белорусских поэтов] // http://kyky.org</ref>.