Беларускае нацыянальнае адраджэнне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
На пачатку 20-га стагоддзя працягвалася далейшае развіццё беларускіх нацыянальных арганізацый. З'явіліся сацыялістычныя ([[Беларуская сацыялістычная грамада, 1902|Беларуская сацыялістычная грамада]]) і хрысціянска-дэмакратычныя ([[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1917|Беларуская хрысціянская дэмакратыя]]) арганізацыі. У выніку расійскай [[Рэвалюцыя 1905 года|рэвалюцыі 1905 года]] выданні на нацыянальных мовах былі легалізаваныя. Гэта прывяло да буму у беларускай кнізе і выдавецкай справе. Газета «[[Наша ніва (1906)|Наша Ніва]]», заснаваная ў [[1906]] годзе, стала адным з найважнейшых цэнтраў адукацыі і прасоўвання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў сярэдні клас Беларусі, як у гарадах і мястэчках, так і на вёсцы.
 
Пасля рэвалюцыі ў кастрычніку 1917 года, беларускія нацыянальныя арганізацыі, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны краіны, правялі [[Першы Усебеларускі з'езд]]. На з'ездзе была абвешчаная незалежнасць Беларусі і ўтвораная [[Беларуская Народная Рэспубліка]]. ДзяржаваЯна існавала да 1919 года, калі яе парламент, [[Рада БНР]], быў вымушаны пакінуць краіну з-за акупацыі Беларусі [[Чырвоная армія|Чырвонай Арміяй]]. На працягу грамадзянскай вайны ў Расіі сябры беларускага вызваленчага руху стваралі партызанскія атрады (вядомыя як [[Беларуская сялянская партыя Зялёнага дуба|Зялёны дуб]]), беларускія нацыянальныя падраздзяленні ў арміі Літоўскай Рэспублікі і польскай арміі. Узброеную барацьбу супраць бальшавікоў вялі войскі генерала [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Станіслава Булак-Балаховіча]], [[Слуцкае паўстанне|слуцкія паўстанцы]].
 
Урад бальшавікоў надаў афіцыйны статус беларускай мове і культуры ў рамках савецкай карэнізацыйнай палітыкі ва ўсталяванай марыянеткавай [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі]]. Тым не менш, гэтая палітыка, якая скончылася ў пачатку 1930-х гадоў, суправаджаліся інтэнсіўнай [[Русіфікацыя|русіфікацыяй]] і тэрорам у дачыненні да беларускіх культурных і сацыяльных эліт. Між тым, шматлікія беларускія палітычныя і культурныя арганізацыі працягвалі сваю дзейнасць у Польшчы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Беларускія нацыянальныя дзеячы, як [[Браніслаў Тарашкевіч]], былі абраныя членамі польскага парламента.