Храмасома: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Храмасомы''' — нуклеапратэідныя структуры ў [[Клетачнае ядро|ядры]] эўкарыятычнай клеткі ([[клетка]], якая змяшчае [[клетачнае ядро|ядро]]), якія становяцца лёгка прыкметнымі ў пэўных фазах клетачнага цыкла (падчас [[мітоз]]а або [[меёз]]а). Храмасомы ўяўляюць сабой высокую ступень кандэнсацыі [[храмацін]]а, што пастаянна прысутнае ў клетачным ядры. Першапачаткова тэрмін быў прапанаваны для абазначэння структур, выяўляемых у эўкарыятычнай клетках, але ў апошнія дзесяцігоддзі ўсё часцей гавораць аб бактэрыяльных храмасомах. У храмасомах засяроджаная вялікая частка спадчыннай інфармацыі.
 
У пачатку дзялення клеткі храмацін ушчыльняецца, утвараючы кампактныя структуры — храмасомы. Спецыяльныя ядзерныя бялкі пры гэтым забяспечваюць правільную ўкладку (спіралізацыю) малекулы [[ДНК]], у выніку чаго яе даўжыня ў шмат разоў памяншаецца. Кожная храмасома ўтворана дзвюма сястрынскімі храматыдамі. У састаў кожнай храматыды ўваходзіць адна малекула ДНК. Малекулы ДНК у сястрынскіх храматыдах адной храмасомы ідэнтычныя, г. зн. маюць аднолькавую паслядоўнасць нуклеатыдаў[[нуклеатыд]]аў.
 
Сястрынскія храматыды злучаны адна з другой у вобласці цэнтрамеры (першаснай перацяжкі). Цэнтрамера дзеліць храмасому на два плячы. Храмасомы з роўнымі або амаль роўнымі плячамі называюцца раўнаплечымі, з плячамі неаднолькавай даўжыні — нераўнаплечымі. Храмасомы з адным доўгім, а другім вельмі кароткім, ледзь прыкметным плячом называюцца палачкападобнымі.