Храмасома: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
Сястрынскія храматыды злучаны адна з другой у вобласці цэнтрамеры (першаснай перацяжкі). Цэнтрамера дзеліць храмасому на два плячы. Храмасомы з роўнымі або амаль роўнымі плячамі называюцца раўнаплечымі, з плячамі неаднолькавай даўжыні — нераўнаплечымі. Храмасомы з адным доўгім, а другім вельмі кароткім, ледзь прыкметным плячом называюцца палачкападобнымі.
 
Набор храмасом, які ўтрымліваецца ў палавых клетках ([[гамета]]х), называюць гаплоідным. Напрыклад, [[сперматазоіды]] і [[яйцаклетка|яйцаклеткі]] [[чалавек]]а змяшчаюць па 23 храмасомы. У гаплоідным наборы кожная храмасома ўнікальная: немагчыма знайсці дзве храмасомы, аднолькавыя па будове (форме, памерах, размяшчэнні перацяжак) і ўтрыманні спадчыннай інфармацыі.
 
Саматычныя клеткі складаюць цела жывых арганізмаў, утвараючы [[тканкі]] і органы, і выконваюць разнастайныя функцыі. У адрозненне ад гамет саматычныя клеткі не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў палавым размнажэнні і, як правіла, утрымліваюць дыплоідны (двайны) набор храмасом. У дыплоідным наборы ўсе храмасомы парныя. У прыватнасці, саматычныя клеткі чалавека ўтрымліваюць 46 храмасом. Парныя храмасомы аднолькавыя па будове і падобныя па ўтрыманні спадчыннай інфармацыі, але маюць рознае паходжанне (адна з іх — мацярынская, другая — бацькаўская). Такія храмасомы называюць гамалагічнымі.
 
Клеткі з наборам храмасом, павялічаным у тры і больш разоў (кратна гаплоіднаму набору), называюць паліплоіднымі.
 
Арганізмы, якія належаць да аднаго віду, маюць аднолькавы набор храмасом у саматычных клетках (пры гэтым улічваецца колькасць храмасом, іх памеры, форма, асаблівасці будовы). I наадварот, у клетках розных біялагічных відаў храмасомныя наборы розныя. Нават калі супадае колькасць храмасом (напрыклад, у [[бульба|бульбы]] і [[шымпанзэ]] ў дыплоідным наборы 48 храмасом), іх памеры, форма і будова будуць рознымі.
 
Сукупнасць прымет храмасомнага набору, характэрных для клетак пэўнага віду жывых арганізмаў, называецца карыятыпам. Карыятып — гэта свайго роду «храмасомны пашпарт», па якім клеткі аднаго віду арганізмаў надзейна адрозніваюцца ад клетак другіх біялагічных відаў.
 
Паміж колькасцю храмасом і складанасцю арганізацыі жывых арганізмаў няма прамой сувязі. Напрыклад, клеткі розных відаў [[радыялярыі|радыялярый]] змяшчаюць 1000—1600 храмасом, клеткі [[курыца|курыцы]] — 78, а [[шымпанзэ]] — усяго 48. Дыплоідны набор [[елка|елкі]] (голанасенная расліна) складае 24 храмасомы, а [[бяроза|бярозы]] (пакрытанасенная расліна) — 18.
 
== Літаратура ==