Бурыя водарасці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 42:
Бурыя водарасці ўключаюць 1500 відаў, якія аб’яднаны ў 265 родаў, з якіх дастаткова вядомыя {{bt-bellat|Ламінарыя|Laminaria}}, {{bt-bellat|Саргас|Sargassum}}, {{bt-bellat|Цыстазейра|Cystoseira}}. Пераважна марскія формы, толькі восем відаў перайшлі да існавання ў прэсных вадаёмах. Пашыраны ва ўсіх морах, у халодных водах утвараюць значныя зараснікі.
 
Шматклетачныя, пераважна макраскапічныя водарасді, часам даўжынёй да 60 м. [[Слаявіна]] жаўтавата-бурая з-за прысутнасці жоўтых і бурых пігментаў (фукаксанціну і інш.), мае хларафілы а і с. Размнажаюцца палавым і бясполым шляхам, радзей вегетатыўна. Палавы працэс — [[ізагамія]], анізагамія і [[аагамія]]. Цыкл развіцця ізаморфны (больш старажытны) і гетэраморфны. Адметныя рысы бурых водарасцей: шматклетачныя валаскі з базальнай зонай росту; шматгнездавыя ўмяшчальні, што функцыянуюць як гаметангіі або спарангіі; [[зааспоры]] і [[гамета|гаметы]] з двума жгуцікамі.
 
Бурыя водарасці ў храматафорах ўтрымліваюць буры пігмент фукаксанцін (C<sub>40</sub>H<sub>56</sub>O<sub>6</sub>). Гэты пігмент маскіруе астатнія пігменты. У адрозненне ад іншых водарасцей, для бурых водарасцей характэрныя шматклеткавыя валасінкі з базальнай зонай росту.