Розніца паміж версіямі "Ліпеньскі крызіс"

др
працяг замены году на годзе
 
др (працяг замены году на годзе)
'''Лі́пеньскі кры́зіс''' ('''1914''') — дыпламатычнае сутыкненне найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў летам [[1914]] года, якое прывяло да [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]].
 
[[28 чэрвеня]] 1914 года член сербскай нацыяналістычнай групоўкі «[[Млада Босна]]» [[Гаўрыла Прынцып]] [[сараеўскае забойства|застрэліў]] аўстрыйскага [[эрцгерцаг]]а, наследніка [[Аўстра-Венгрыя|аўстра-венгерскага трона]] [[Франц Фердынанд|Франца Фердынанда]] і яго [[Сафія Хотэк|жонку]], якія рабілі візіт у [[Боснія, гістарычная вобласць|Боснію]], [[Баснійскі крызіс|далучаную да Аўстра-Венгрыі]] у [[1908]] гадугодзе.
 
Аўстра-венгерскі ўрад прад'явіў [[Сербія|Сербіі]] ультыматум з патрабаваннем пакараць вінаватых і дапусціць сваіх прадстаўнікоў да расследавання. Дыпламатычнай мэтай Аўстра-Венгрыі з'яўлялася паслабленне Сербіі як альтэрнатыўнай сілы на [[Балканскі паўвостраў|Балканах]] (перш за ўсё — у Босніі, дзе сербы складалі этнічную большасць) і ў паўднёвых раёнах самой Габсбургскай імперыі — [[Крайна|Крайне]]. Меркавалася, што Аўстра-Венгрыя дасягне сваіх мэтаў пры дапамозе дыпламатыі або лакальнай вайны ў выпадку адхілення ультыматуму. Умовы ўльтыматума былі вытрыманыя ў рэзкіх танах.