Педра Кальдэрон дэ ла Барка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др працяг замены году на годзе
Радок 36:
Біяграфія наступнага перыяду жыцця Кальдэрона застаецца няяснай. У [[1647]] г. памірае яго брат, Дыега Кальдэрон. Паміж [[1647]] і [[1649]], ад невядомае жанчыны ў драматурга нараджаецца сын. Кальдэрон даручае гадаванне свайго сына свайму пляменніку, сыну памерлага брата Дыега. Верагодна, што гэтыя падзеі (смерць брата, нараджэнне незаконнага сына, пачатак ціску на тэатр) паўплывалі на рашэнне Кальдэрона канчаткова далучыцца да служэння Богу. У [[1650]] годзе ён становіцца тэрцыярыям ордэна св. Францыска, і ў [[1651]] прысвячаецца ў святары. Пасля прысвячэння Кальдэрон адмаўляецца пісаць свецкія пьесы і звяртаецца да жанру ''autos sacramentales'' — алегарычныя п'есы па сюжэтах, запазычаных галоўным чынам з [[Біблія|Бібліі]] і Свяшчэннага Пісання, якія драматычна ілюстравалі таінства [[Эўхарыстыя|Эўхарыстыі]]. У [[1662]], дзве з ''аўта'' Кальдэрона, ''Las órdenes militares'' і ''Mística y real Babilonia'', былі аб'ектамі следства [[інквізіцыя|інквізіцыі]]; першая была забароненая, рукапіс п'есы канфіскаваны і праляжаў у забыцці да [[1671]] года.
 
У [[1663]] годзе Кальдэрон быў прызначаны прыватным духоўнікам Філіпа IV; гэтую ганаровую пасаду за Кальдэронам захаваў і пераемнік караля, [[Карл II, кароль Іспаніі|Карл II]]. На 81 гадугодзе жыцця Кальдэрон піша сваю апошнюю свецкую пьесу, ''Hado y Divisa de Leonido y Marfisa'', у гонар шлюба Карла II і Марыі-Луізы дэ Арлеан. Нягледзячы на папулярнасць яго п'ес і ласку з боку каралеўскага двара, апошнія гады Кальдэрона прайшлі ў галечы.
 
Кальдэрон памёр [[25 мая]] [[1681]] года.