Хусэйн Вафаей Аюры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
'''Хусэйн Вафаі Аюры''' ({{lang-fa|حسین وفایی ایوری‎}}; {{ДН|14|9|1994}}, {{МН|Абадан|}}, [[Іран]]) — [[іран]]скі прафесійны гулец у [[снукер]]. Чвэрцьфіналіст [[Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі па снукеры 2016‎|адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі 2016‎]].
 
У 2011 годзе дайшоў да фіналу [[Чэмпіянат Азіі па снукеры сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года 2011|чэмпіянату Азіі сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года]] і стаў [[Чэмпіянат свету па снукеры сярод аматараў 2011|чэмпіёнам свету сярод аматараў]], а таксама атрымаў уайлдкард да двух рэйтынгавых турнірах, здзейсніўшы дэбют у прафесійным снукеры. У 2012 годзе перамог на [[Чэмпіянат Азіі па снукеры сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года 2012|чэмпіянаце Азіі сярод гульцоў да 21 года]] і ва ўзросце 17 гадоў далучыўся да прафесіяналаў. Тым не менш, ён не прымаў удзел на рэйтынгавых турнірах на працягу двух сезонаў у якасці прафесійнага снукерыста, а ў 2014 годзе стаў [[Чэмпіянат свету па снукеры сярод гульцоў ва ўзросце да 21 года 2014|чэмпіёнам свету сярод гульцоў да 21 года]] і зноў вярнуў сабе прафесійны статус у 2015 годзе. У [[Снукерны сезон 2015/2016|сезоне 2015/2016]] прабіўся праз кваліфікацыю [[Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры 2015|адкрытага чэмпіянату Аўстраліі]], упершыню ў кар'еры дайшоўшы да 1/16 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва, а ў 2016 годзе падняўся на найвышэйшае для сябе 74-е месца ў [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2016/2017|рэйтынгу]] і дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі [[Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі па снукеры 2016‎|адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі 2016‎]].
 
У агульнай колькасці займаў 74-ы радок у сусветным рэйтынгу больш за два месяцы. За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 5 [[Соценны брэйк, снукер|соценных брэйкаў]] і зарабіў больш за 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.