Розніца паміж версіямі "Фергал О’Браен"

4 171 байт дададзены ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
| Арыгінал імя = {{lang-en|Fergal O'Brien}}
| Фота = Fergal O’Brien at Snooker German Masters (DerHexer) 2015-02-04 05.jpg
| Шырыня = 300 px
| Дата нараджэння = 08.03.1972
| Месца нараджэння = [[Дублін]], [[Ірландыя]]
| Прафесійная кар'ера = 1991—...
| Найвышэйшы рэйтынг = 9 <small>([[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2000/2001|02.05.2000]]–[[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2000/2001|07.05.2001]])</small>
| Цяперашні рэйтынг = 4044 <small>(35 маяснежня 2016)</small>
| Прызавыя грошы = > £1,200,000
| Найвышэйшая серыя = {{nowrap|147 <small>([[Championship League 2016, снукер|Championship League 2016]])</small>}}
| Колькасць соценных серый = 182193
| Лепшы рэйтынгавы вынік =
| Рэйтынгавыя турніры = 1
}}
 
'''Фергал О'Браен''' ({{lang-en|Fergal O'Brien}}; {{ДН|8|3|1972}}, {{МН|Дублін||}}, [[Ірландыя]]) — [[Ірландыя|ірландскі]] прафесійны гулец [[снукер]]. Пераможца [[Адкрыты чэмпіянат Брытаніі па снукеры 1999, сезон 1998/1999|адкрытага чэмпіянату Брытаніі 1999 года]], фіналіст [[Мастэрс 2001, снукер|Мастэрс 2001 года]] і [[Трафей Паўночнай Ірландыі 2007, снукер|Трафея Паўночнай Ірландыі 2007 года]]. Былы дзявяты нумар сусветнага рэйтынгу ([[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2000/2001|2000/2001]]), з сезона 1999/2000 да сезона 2001/2002 нязменна ўваходзіў у топ-16. У 2016 годзе выканаў свой першы [[Максімальны брэйк, снукер|максімальны брэйк]] на турніры [[Championship League 2016, снукер|Championship League 2016]] ва ўзросце 43 гадоў, стаўшы самым узроставым снукерыстам, які выканаў максімум на прафесійных спаборніцтвах.
 
Стаў прафесіяналам у 1991 годзе ва ўзросце 19 гадоў, а ў сезоне 1992/1993 дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру. У 1994 годзе ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету , а ў 1995 годзе дайшоў да свайго першага рэйтынгавага чвэрцьфіналу на Гран-пры, пасля чаго дайшоў да чвэрцьфіналаў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і на адкрытым чэмпіянаце Тайланда ў сезоне 1996/1997. У наступным сезоне ўпершыню патрапіў у топ-32 рэйтынгу і ўпершыню дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, а ў сезоне 1998/1999 дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, што з'яўляецца яго найлепшым вынікам на другім па значнасці снукерным турніры і здабыў сваю першую і адзіную рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, перайграўшы Энтані Хэмілтана ў фінале (9:7). У сезоне 1999/2000 увайшоў у топ-16 рэйтынгу, а таксама дайшоў да чвэрцьфіналу адкрытага чэмпіянату Уэльса і да чвэрцьфіналу чэмпіянату свету, што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым спаборніцтве, а таксама здзейсніў дэбют на галоўным запрашальным турніры — Мастэрс. У наступным сезоне падняўся на найвышэйшае для сябе дзявятае месца ў рэйтынгу, а таксама ў другі раз дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі і да свайго адзінага фіналу на турнірах Трайной кароны на турніры Мастэрс, дзе саступіў Полу Хантэру (9:10), пасля чаго дайшоў да чвэрцьфіналаў адкрытага чэмпіянату Уэльса і Тайланд Мастэрс і да чвэрцьфіналу Мастэрс у сезоне 2001/2002. Пасля гэтага сезона пакінуў топ-16, а ў 2006 годзе апусціўся да 46-га месца ў сусветным рэйтынгу, аднак дайшоў да свайго другога ў кар'еры рэйтынгавага фіналу на Трафеі Паўночнай Ірландыі 2007 года, дзе прайграў Стывену Магуайру (5:9), і вярнуўся ў топ-32. Пасля гэтага толькі ў 2014 годзе ўпершыню за 7 гадоў дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на Шанхай Мастэрс.
 
У 1996 годзе у складзе зборнай Ірландыі дайшоў да фіналу кубку свету (разам з Кенам Доэрці і Стывенам Мёрфі), а ў 2015 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету сярод ветэранаў, дзе саступіў Марку Уільямсу. За сваю кар'еру аформіў больш за 190 соценных брэйкаў, уваходзячы ў топ-30 самых сярыйных снукерыстаў у гісторыі, і зарабіў больш за 1,2 мільёна фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-40 снукерыстаў па гэтым паказчыку.
 
== Спасылкі ==
 
{{commons category|Fergal O'Brien}}
 
* [http://www.fergalobrien.ie/ Афіцыйны сайт] {{ref-en}}
* [http://www.worldsnooker.com/players/fergal-obrien/ Профiль на World Snooker] {{ref-en}}
* [http://cuetracker.net/Players/Fergal-OBrien Статыстыка Фергала О'Браена на CueTracker.net] {{ref-en}}
 
{{Пераможцы рэйтынгавых турніраў па снукеры}}
{{Снукерысты, якія зрабілі больш за 100 соценных серый}}