Розніца паміж версіямі "Фергал О’Браен"

2 363 байты дададзена ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
'''Фергал О'Браен''' ({{lang-en|Fergal O'Brien}}; {{ДН|8|3|1972}}, {{МН|Дублін||}}, [[Ірландыя]]) — [[Ірландыя|ірландскі]] прафесійны гулец [[снукер]]. Пераможца [[Адкрыты чэмпіянат Брытаніі па снукеры 1999, сезон 1998/1999|адкрытага чэмпіянату Брытаніі 1999 года]], фіналіст [[Мастэрс 2001, снукер|Мастэрс 2001 года]] і [[Трафей Паўночнай Ірландыі 2007, снукер|Трафея Паўночнай Ірландыі 2007 года]]. Былы дзявяты нумар сусветнага рэйтынгу ([[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2000/2001|2000/2001]]), з сезона 1999/2000 да сезона 2001/2002 нязменна ўваходзіў у топ-16. У 2016 годзе выканаў свой першы [[Максімальны брэйк, снукер|максімальны брэйк]] на турніры [[Championship League 2016, снукер|Championship League 2016]] ва ўзросце 43 гадоў, стаўшы самым узроставым снукерыстам, які выканаў максімум на прафесійных спаборніцтвах.
 
Стаў прафесіяналам у 1991 годзе ва ўзросце 19 гадоў, а ў [[Снукерны сезон 1992/1993|сезоне 1992/1993]] дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру. У 1994 годзе ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату[[Чэмпіянат свету па снукеры 1994|чэмпіянату свету]], а ў 1995 годзе дайшоў да свайго першага рэйтынгавага чвэрцьфіналу на [[Гран-пры 1995, снукер|Гран-пры]], пасля чаго дайшоў да чвэрцьфіналаў на [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 1997|адкрытым чэмпіянаце Уэльса]] і на [[Адкрыты чэмпіянат Тайланда па снукеры 1997|адкрытым чэмпіянаце Тайланда]] ў [[Снукерны сезон 1996/1997|сезоне 1996/1997]]. У [[Снукерны сезон 1997/1998|наступным сезоне]] ўпершыню патрапіў у топ-32 [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 1997/1998|рэйтынгу]] і ўпершыню дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага спаборніцтва на [[Адкрыты чэмпіянат Шатландыі па снукеры 1998|адкрытым чэмпіянаце Шатландыі]], а ў [[Снукерны сезон 1998/1999|сезоне 1998/1999]] дайшоў да чвэрцьфіналу [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1998|чэмпіянату Вялікабрытаніі]], што з'яўляецца яго найлепшым вынікам на [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры|другім па значнасці снукерным турніры]] і здабыў сваю першую і адзіную рэйтынгавую перамогу на [[Адкрыты чэмпіянат Брытаніі па снукеры 1999, сезон 1998/1999|адкрытым чэмпіянаце Брытаніі]], перайграўшы [[Энтані ХэмілтанаХэмілтан]]а ў фінале (9:7). У [[Снукерны сезон 1999/2000|сезоне 1999/2000]] увайшоў у топ-16 [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 1999/2000|рэйтынгу]], а таксама дайшоў да чвэрцьфіналу [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2000|адкрытага чэмпіянату Уэльса]] і да чвэрцьфіналу [[Чэмпіянат свету па снукеры 2000|чэмпіянату свету]], што стала яго найлепшым вынікам на [[Чэмпіянат свету па снукеры|найбуйнейшым спаборніцтве]], а таксама здзейсніў дэбют на галоўным запрашальным турніры — [[Мастэрс 2000, снукер|Мастэрс]]. У [[Снукерны сезон 2000/2001|наступным сезоне]] падняўся на найвышэйшае для сябе дзявятае месца ў [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2000/2001|рэйтынгу]], а таксама ў другі раз дайшоў да чвэрцьфіналу [[Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2000|чэмпіянату Вялікабрытаніі]] і да свайго адзінага фіналу на [[Трайная карона, снукер|турнірах Трайной кароны]] на турніры [[Мастэрс 2001, снукер|Мастэрс]], дзе саступіў [[Пол Хантэр|Полу Хантэру]] (9:10), пасля чаго дайшоў да чвэрцьфіналаў [[Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2002|адкрытага чэмпіянату Уэльса]] і [[Тайланд Мастэрс 2002, снукер|Тайланд Мастэрс]] і да чвэрцьфіналу [[Мастэрс 2002, снукер|Мастэрс]] у [[Снукерны сезон 2001/2002|сезоне 2001/2002]]. Пасля гэтага сезона пакінуў топ-16, а ў 2006 годзе апусціўся да 46-га месца ў [[Сусветны снукерны рэйтынг у сезоне 2006/2007|сусветным рэйтынгу]], аднак дайшоў да свайго другога ў кар'еры рэйтынгавага фіналу на [[Трафей Паўночнай Ірландыі 2007, снукер|Трафеі Паўночнай Ірландыі 2007 года]], дзе прайграў [[Стывен Магуайр|Стывену Магуайру]] (5:9), і вярнуўся ў топ-32. Пасля гэтага толькі ў 2014 годзе ўпершыню за 7 гадоў дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на [[Шанхай Мастэрс 2014, снукер|Шанхай Мастэрс]].
 
Апроч рэйтынгавай перамогі, здабыў два тытулы на [[Айрыш Класік 2010, снукер|Айрыш Класік 2010 года]] і [[Лукан Рэйсінг Класік 2011, снукер|Лукан Рэйсінг Класік 2011 года]], якія былі запрашальнымі прафесійнымі турнірамі для гульцоў з ірландыі[[Ірландыя|Ірландыі]] і [[Паўночная Ірландыя|Паўночнай Ірландыі]]. У 1996 годзе у складзе зборнай Ірландыі дайшоў да фіналу [[Кубак свету па снукеры 1996|кубку свету]] (разам з [[Кен Доэрці|Кенам Доэрці]] і [[Стывен Мёрфі|Стывенам Мёрфі]]), а ў 2015 годзе дайшоў да фіналу [[Чэмпіянат свету па снукеры сярод ветэранаў|чэмпіянату свету сярод ветэранаў]], дзе саступіў [[Марк Уільямс|Марку Уільямсу]]. За сваю кар'еру аформіў больш за 190 [[Соценны брэйк, снукер|соценных брэйкаў]], уваходзячы ў топ-30 самых сярыйных снукерыстаў у гісторыі, і зарабіў больш за 1,2 мільёна фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-40 снукерыстаў па гэтым паказчыку.
 
== Спасылкі ==