Багдан Міхайлавіч Хмяльніцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
Радок 79:
Паходзіў з дробнай праваслаўнай шляхты. Служыў у войску [[рэестравыя казакі|рэестравых казакаў]], у 1647 г. уцёк у [[Запарожская Сеч|Запарожскую Сеч]] і праз год узняў [[Паўстанне Хмяльніцкага|паўстанне]] супраць [[палякі|палякаў]], якое перарасло ў вызваленчую вайну [[украінцы|ўкраінскага народа]]. Армія Хмяльніцкага разбіла польскае войска ў 1648 годзе [[бітва пад Жоўтымі Водамі, 1648|пад Жоўтымі Водамі]], [[бітва пад Корсунем, 1648|пад Корсунем]] і [[бітва пад Піляўцамі, 1648|пад Піляўцамі]], у 1649 — [[бітва пад Зборавам, 1649|пад Зборавам]] і [[бітва пад Збаражам, 1649|пад Збаражам]], у 1652 — [[бітва пад Батогам, 1652|пад Батогам]]; панесла паразу ў 1651 годзе [[бітва пад Берастэчкам, 1651|пад Берастэчкам]].
 
У 1654 г. па просьбе Хмяльніцкага [[Украіна]] была ўключана ў склад Маскоўскай дзяржавы. Пазней, пераканаўшыся, што пад царскай апекай нельга ўтварыць незалежнай дзяржавы, Хмяльніцкі шукаў пагаднення з Трансільваніяй і [[Швецыя]]й. Разам з казацкай старшынай разглядаў паўднёвы ўсход [[Беларусь|Беларусі]] як частку сваёй будучай дзяржавы.
[[Файл:Памятник_Б._Хмельницкому.JPG|міні|Помнiк Б. Хмяльнiцкаму]]
 
== Гл. таксама ==