Мікалай Васілевіч Бірыла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
афармленне
Радок 6:
|Шырыня =
|Подпіс =
|Дата нараджэння = 10.9.1923
|Месца нараджэння = в. [[Вёска Скварцы|Скварцы]], [[Дзяржынскі раён]]
|Дата смерці = 1.10.1992
|Месца смерці =
|Грамадзянства =
Радок 52:
 
== Біяграфія ==
У час [[2СВ|2-ой сусветнай вайны]] ўдзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі<ref name="БС"/>. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1947)<ref name="БС"/>. У 1947—1953 малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва, у 1953—1955 — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства [[АН БССР]]<ref name="БС"/>. У 1956—1958 — прафесар кафедры беларускай філалогіі [[Варшаўскі ўніверсітэт|Варшаўскага ўніверсітэта]]<ref name="БС"/>. З 1959 — загадчык сектараў тэрміналогіі, сучаснай беларускай мовы і культуры мовы Інстытута мовазнаўства АН БССР<ref name="БС"/>. З 1977  адначасова выконваў абавязкі акадэміка-сакратара, у 1982—1992 — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі<ref name="БС"/>, з 1992  — саветнік пры Прэзідыуме АН Беларусі.
 
У 1982—92 быў галоўным рэдактарам часопіса «Весці АН БССР. Серыя грямадскіх навук».
Радок 62:
У галіне дыялекталогіі яго ўвагу прыцягвала лінгвагеаграфія. Удзельнічаў у падрыхтоўцы комплексу работ «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69). Адзін з сааўтараў і рэдактараў шматтомнага «Лексічнага атласа беларускай мовы» (т. 1, 1992).
 
3 1958 адзін з выканаўцаў і кіраўнікоў лінгвагеаграфічнай працы «Агульнаславянскі лінгвістычны атлас» (АЛА), якая выконваецца міжнародным калектывам. Першыя выпускі АЛА апублікаваны ў 1988. Пры распрацоўцы дыялекталагічнай тэматыкі шмат увагі аддаў даследаванню фанетыкі беларускіх народных гаворак, у прыватнасці націскнога вакалізму, вынікаў пераходу ''е'' ў ''ё(о)'', рэфлексаў агульнаславянскіх ''о'', ''ъ'', ''е'', ''ь'', этымалагічна мяккіх губных, парных па цвёрдасці  — мяккасці ''д''  — ''дэ(д')'', ''т''  — ''ц(т')'' і інш. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964).
 
У «Курсе сучаснай беларускай літа{атурнай мовы» (у сааўтарстве; 1961), манаграфіях «Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове» (1986), «Беларуская граматыка» (у сааўтарстве; ч. 1—2, 1985—86), у шэрагу артыкулаў даследаваў пытаннІ фанетыкІ, арфаэпіі, акцэнтуацыі.
 
Шмат увагі аддаў лексікаграфіі. Яго артыкул «Да пытаннн аб тыпе і прынцыпах укладання беларускіх абласных слоўнікаў» {Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР. 1958. Вып. 5) значна паўплываў на развіццё рэгіянальнай лексікаграфіі ў рэспубліцы. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні «Падручнага польска-беларускага слоўніка» (разам з А. Абрэмбскай-Яблонскай; Варшава, 1962), «Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі» (Мн., 1970), слоўніка «Славянская анамастычная тэрміналогія» (Скоп'е, 1983), «Слоўніка беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (Мн., 1987).
 
М.  В.  Бірыла быў заснавальнікам новага ў беларускім мовазнаўстве кірунку  — [[Анамастыка|анамастыкі]]. Ён аўтар трохтомнай манаграфіі «Беларуская антрапанімія»: т. 1  — «Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы» (1966), т. 2  — «Прозвішчы, утворанын ад апелятыўнай лексікі» (1969), т. 3  — «Структура ўласных мужчынскіх імён» (1982). У апошнія гады жыцця даследчык працаваў над чацвёртым томам «Беларускай антрапаніміі» (уласныя асабовыя жаночыя імёны), «Слоўнікам беларускіх прозвішчаў», «Анамастыконам Вялікага княства Літоўскага XVI ст.». У гэтых і шэрагу іншых работ даследаваў лексічны склад, структуру і ўтваральную базу сучасных беларускіх прозвішчаў, эмацыянальна-ацэначныя формы як сучасных уласных асабовых імён, так і імён 16—18 ст., сучасную беларускую антрапанімічную сістэму і працэс яе фарміравання, тыпалогію славннскіх прозвішчаў, узаемасувязі беларускай антрапаніміі з антрапаніміяй рускай, украінскай, польскай і літоўскай моў. 3 дакладамі па анамастычнай праблематыцы выступаў на V—VII і IX Міжнародных з'ездах славістаў.
 
Апублікаваў больш за 110 навуковых прац, у т. л. 8 манаграфій і слоўнікаў.