Розніца паміж версіямі "Вялікі Гэтсбі (раман)"

няма тлумачэння праўкі
 
Дзеля сустрэчы з апошняй, Міртл Вільсан, жонкай нічога не падазравалага аўтамеханіка Джорджа, Том арандуе кватэру ў горадзе. Тым запрашае туды Ніка, дзе ён таксама знаёміцца ​​з Кэтрын, сястрой Міртл, і з парай Мак-Кі, сябрамі Міртл. Ноч заканчваецца ўсеагульнай папойкай і разбітым носам Міртл, якая раздражняе Тома ўспамінам імя Дэйзі. Нік выдаляецца з гэтага хаосу з містэрам Мак-Кі.
[[Файл:Beacon Towers from the beach 1920.jpg|злева|міні|319x319пкс|Разбураны ў наш час Beacon Tower з'яўляўся правобразам маёнтка Гэтсбі]]
 
Нечакана Нік аказваецца бліжэйшым суседам Джэя Гэтсбі, вельмі багатага чалавека, вядомага правядзеннем шыкоўных весёлых вечарынак у сваім гіганцкім маёнтку, якія кожную суботу наведваюць сотні людзей. Неўзабаве шафёр Гэтсбі прыносіць Ніку фармальнае запрашэнне на адну з такіх вечарынак. Гэтсбі - загадкавы чалавек, аб памеры і крыніцы велізарных багаццяў якога ходзіць шмат чутак. Ніхто з сустрэтых Нікам гасцей нават не ведае, як выглядае Гэтсбі. Болей таго, афіцыйнае запрашенне ад Джэя Гэтсбі - гэта нешта незнаёмае ні слугам, ні гасцям. Нік адзіны, каго Гэтсбі запрасіў на вечарынку сам. Падчас вечарынкі нейкі мужчына пазнае Ніка, і высвятляецца, што яны аднапалчане. Пасля аказваецца, што аднапалчанін Ніка і ёсць сам містэр Гэтсбі. Хутка паміж імі завязваюцца сяброўскія адносіны.
 
21

праўка