Польская мова: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 84:
 
== Сувязі з беларускай мовай ==
Уласнапольскія словы пранікалі ў [[старабеларуская мова|старабеларускую мову]], асабліва пасля [[Крэўская унія|Крэўскай уніі]] ([[1385]]), калі ўзмацніўся палітычны і ваенны саюз [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] і Польшчы. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс адбываўся пасля [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] ([[1569]]) і ў XVII ст., калі паланізмы становяцца ўласцівымі для ўсіх жанрава-стылявых разнавіднасцей старабеларускага пісьменства: ''владца'' (уладар), ''завядовца'' (загадчык), ''пелкгрымацыя'' (падарожжа), ''звытяжца'' (пераможца), ''влость'' (буйны маентак), ''волати'' (крычаць), ''латвый'' (лёгкі), ''піл(ь)новати'' (сачыць), 'прытрымлівацца', липець (ліпень, ліпавы мёд), ''каштелянъ'' (камендант замка), ''мандат'' (каралеўскі ўказ, выклік у суд), ''щекгульный'' (асаблівы), ''ялмужна'' (міласціна) і шмат іншых. Некаторыя словы запазычваліся цэлымі гнёэдамі: ''нендза, нендзне, нендзный, нендзница, нендзникъ, знендзненый''. Многія з іх бытуюць у сучаснай беларускай мове, іншыя сталі гістарызмамі або змянілі сваё аблічча і значэнне. Асобныя словы былі запазычаны другі раз у 19—XX ст., праўда, у значна меншай колькасці, часам праз [[руская мова|рускую мову]]: ''апарат''.
 
Суседзі палякаў — беларусы — таксама аказалі пэўны ўплыў на развіцце польскай мовы. У XVII—XVIII ст. у яе пранікаюць фанетычныя і граматычныя рысы дыялектаў заходніх раёнаў Беларусі, якая ўваходзіла тады ў склад Польскай дзяржавы. Адчувальным быў уплыў беларускай мовы і на ўзроўнІ лексікі. У гэты час польская мова засвойвае беларусізмы: ''braha'', ''chwost'', ''dubas'' (від лодкі), ''hałas'', ''harmider'', ''hodowla'', ''hołoble'', ''huba'' (чага), ''hultaj'', ''odzieża'', ''kolasa'' (калёсы), ''pohaniec'', ''sorom'', ''wiereszszaka'', ''ohydny'', ''zbroja'', ''harować'' (цяжка працаваць), ''błaho'' (блага).