Польская мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 154:
* Чаргаванне спалучэння '''-er-''' пасля мяккіх перад пярэднеязычнымі цвёрдымі зычных з -аr-: twierdzić «цвердзіць» — twardy «цвёрды»;
* Чаргаванне перад канцавымі звонкімі зычнымі '''ó''' («у») з '''о''', '''ą''' з '''ę''': bób «боб» — bobu «бобу», błąd «памылка» — błędu «памылкі».
 
=== Марфалогія ===
Характэрна ўжыванне асабовых паказчыкаў у 1-й і 2-й асобах адзіночнага ліку прошлага часу ў дзеясловах ''miałem'' (я меў), ''miłeś'' (ты меў), ''miał'' (ён меў); наяўнасць энклітык і праклітык; ужыванне дзеяслоўнай звязкі ''być'' («быць») у цяперашнім часе.
 
Польская мова флектыўная, мае 7 склонаў (з клічным), 2 лікі, 3 роды (у множным ліку — 2 з-за катэгорыі адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці мужчынскай асобы). 3 скланенні з 5 маюць мяккую і цвёрдую разнавіднасці. Дзеясловам уласцівы катэгорыі трывання, часу, стану, ладу, асобы, ліку, дзеяслоўным формам і дзеепрыметнікам на ''і'' — катэгорыі роду і асобы-неасобы.
 
=== Сінтаксіс ===
У сінтаксісе назіраецца асаблівы парадак слоў: група дзейніка стаіць перад групай выказніка, дапасаванае азначэнне ва ўстойлівых зваротах знаходзіцца пасля азначаемага слова і інш.
 
=== Лексіка ===
Узбагачэнне лексікі адбывалася за кошт запазычанняў з лацінскай, нямецкай, італьянскай, французскай, рускай (асабліва пасля ІІ сусветнай вайны), а таксама бепарускай моў (''duha'' — «дуга», ''boćwina'' — «бацвінне», ''borowik'' — «баравік» і інш.). У беларускую лексіку трапіла шмат запазычанняў з польскай мовы.
 
== Дыялекты ==