Мая: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 9:
| related =
}}
'''Ма́йя'''<ref>Беларуска-рускі слоўнік. У 3 т. (Больш за 110.000 слоў). Пад рэд. А.Лукашанца; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. - — 4-е выд., перапрац. і дап. ISBN 978-985-11-0613-0</ref>, або '''ма́я'''<ref>Паводле правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008 года спалучэнне -йа- пасля галосных і ў пачатку слова на пісьме перадаецца праз -я-. Таксама адзначаецца, што гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання на пачатку слова, пасля галоснага ў сярэдзіне слова і пасля галоснага на канцы слова перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх.</ref> (саманазва ''Maya'')  — група [[індзейцы|індзейскіх]] народаў у [[Мексіка|Мексіцы]] ([[паўвостраў Юкатан]]), [[Гватэмала|Гватэмале]], [[Гандурас]]е, [[Сальвадор]]ы і [[Беліз]]е. Мова майя належыць да сям'і [[майя-кічэ мовы|моў майя-кічэ]], частка майя ведае і [[іспанская мова|іспанскую мову]]. Рэлігійна майя фармальна [[каталіцызм|каталікі]], але фактычна захоўваюць даўнія, з даіспанскіх часоў, вераванні. Асноўны занятак сучасных майя  — [[земляробства]].
 
== Гісторыя народа Майя ==
Майя  — стваральнікі адной з самых старажытных цывілізацый Амерыкі (гл. [[цывілізацыя майя]]), якая існавала на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Мексікі, [[Гандурас]]а і [[Гватэмала|Гватэмалы]]. Узнікненне цывілізацыі майя цесна звязана з альмекскай культурай у Мексіцы. Старажытныя майя займаліся падсечна-агнявым земляробствам, вырошчвалі кукурузу, фасолю, гарбузы, таматы, карняплоды, бавоўнік; разводзілі індыкоў і [[сабака|сабак]], мяса якіх ішло ў ежу; займаліся таксама паляваннем, рыбалоўствам і пчалярствам. У 1 тыс. н.э. у народа майя з'явіліся гарады з каменнымі будынкамі. Вядома больш за 100 гарадоў, найбольш буйныя: [[Тыкаль]], [[Капан, горад майя|Капан]], [[Чычэн-Іца]], [[Ушмаль]]. У 9 ст. большасць гарадоў майя загінула, верагодна, у час ўварвання індзейскіх плямёнаў, якімі кіравалі [[тальтэкі]]. У 10 ст. на Юкатане з'явілася новая майя-тальтэкская дзяржава, якая пазней распалася на незалежныя гарады-дзяржавы. Пануючы пластслой грамадства майя складалі ваенная арыстакратыя і жрэцтва, якое мела складаную іерархію. У майя захоўваліся перажыткі радавых адносін, было развіта рабства. Жыхары сёлаў, якія складалі тэрыторыю абшчыны, неслі розныя павіннасці. У гарадах была развіта рамесная вытворчасць. Таксама значная была колькасць купцоў. Майя стварылі сваю іерагліфічныя пісьменнасць (гл. [[пісьмо майя]]), валодалі навуковымі ведамі ў галіне матэматыкі, медыцыны, астраноміі (у прыватнасці, дэталёва распрацаваным календаром, паводле якога вызначаліся тэрміны сельскагаспадарчых работ). У рэлігіі майя асабліва шанаваліся божаствы дажджу і ветру.
 
Аказалі супраціленне іспанскаму заваяванню Юкатана, якое пачалося ў [[1527]] і зацягнулася на некалькі дзесяцігоддзяў. Неаднаразова паўставалі і пасля ўстанаўлення незалежнасці Мексікі (буйнейшыя выступленні ў 1847—1854, 1904).
 
Старажытныя будынкі майя, змешчаныя на стылабатах,  — чатырохгранныя ступеньчатыя піраміды, на усечаных вяршынях якіх знаходзяцца невялікія храмы (напрыклад, «[[Храм Сонца]]» ў [[Паленке]], 2-я пал. 7 ст.), а таксама вузкія доўгія будынкі (рэзідэнцыі валадароў, жрэцтва і арыстакратыі), якія групуюцца вакол замкнёных двароў, і пляцоўкі для культавых гульняў. Скульптура (першапачаткова матэрыял  — дрэва, затым  — вапняк), прадстаўленая рэльефамі на сценах храмаў і стэлах (вельмі схематычнымі да 4 ст., больш натуральнымі ў 7  — пач. 8 ст.), атрымала асаблівае развіццё ў 2-й пал. 8  — 9 ст., калі ўтварыліся мясцовыя школы (Пэдрас-Неграс, Паленке, Капан і Кірыгуа). У гэты час з'явіліся ўраўнаважаныя шматфігурныя кампазіцыі, у якіх плоскі рэльеф свабодна спалучаўся з гарэльефам. Дасканаласці дасягнула дробная пластыка (статуэткі з тэракоты і вырабы з паўкаштоўных камянёў). Жывапіс майя прадстаўлены насценнымі роспісамі (яркія па колеры роспісы храма ў Банампаку, 2-я пал. 8 ст.) і малюнкамі на сасудах (міфалагічная або гістарычная тэматыка). Вядомыя малюнкі ў іерагліфічных рукапісах майя (сярод іх сваім мастацкім узроўнем вылучаюцца малюнкі з «[[Дрэздэнскі кодэкс|Дрэздэнскага рукапісу]]»). У майя-тальтэкскі перыяд на паўвостраве Юкатан буйнымі архітэктурна-мастацкімі цэнтрамі былі гарады [[Чычэн-Іца]], [[Ушмаль]] і [[Майяпан]].
 
== Месцы пражывання сённяшніх майя ==
Вызначыць агульную колькасць майя і дакладны рэгіён іх пражывання складана, бо значная колькасць нашчадкаў вялікай цывілізацыі размаўляе ўжо на [[Іспанская мова|іспанскай мове]]. Выразна адрозніваюць сябе ''юкатэк'' (майя [[штат Юкатан|Юкатана]]), [[тэкціцек]], [[лакандон]] і некаторыя іншыя народы майя. Калі вызначаць па самаатаесамленню, то больш за ўсё майя пражывае ў паўднёвых штатах Мексікі: [[штат Ч'япас|Ч'япас]], [[штат Кампечэ|Кампечэ]], Юкатан, [[штат Кінтана-Роа|Кінтана-Роа]] і [[штат Табаска|Табаска]]. У [[Беліз]]е майя складаюць 10 % насельніцтва. У [[Гватэмала|Гватэмале]] да народу майя сябе прылічвае больш за палавіну 12-мільённага насельніцтва краіны. Майя таксама пражываюць у заходняй частцы [[Гандурас]]а і [[Сальвадор]]а.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Майя // {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1999|том=9|старонкі=524-525|старонак=560|isbn=985-11-0155-9 (Т. 9)|тыраж=10&nbsp;000}}
* Народы Америки. Т. 2.  — М., 1959;
* Галленкамп Ч. Майя (перев. с англ.)  — М., 1966;
 
[[Катэгорыя:Індзейцы Цэнтральнай Амерыкі]]