Паўхатан (правадыр): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31:
Пра маладыя гады Паўхатана не вядома. Паводле запісаў [[Джон Сміт|Джона Сміта]], ён стаў вярхоўным правадыром канфедэрацыі з 6 [[алганкіны|алганкінскіх]] плямёнаў, што жылі каля [[Чэсапікскі заліў|Чэсапікскага заліва]]. Да [[1607]] г. канфедэрацыя ўключала ўжо 30 плямёнаў і займала тэрыторыю каля 200 000 км². Пасля сустрэчы ў снежні 1607 г. Джон Сміт апісваў яго як высокага зграбнага мужчыну з нібы сівымі валасамі каля 60 гадоў, што меў вялікую пашану сярод індзейцаў. "Тое, што ён загадвае, яны не могуць аслухацца нават у дробязях"<ref>[http://historicjamestowne.org/history/chief-powhatan/ Chief Powhatan Historic Jamestowne]</ref>, — заўважаў ён.
 
Пасля заснавання англійскай калоніі [[Джэймстаўн, Вірджынія|Джэймстаўн]] на землях паўхатан вярхоўны правадыр прапанаваў перасяленцам мір і даў дазвол на занятак [[земляробства]]м. Дапамога з боку індзейцаў адыграла значную ролю ў першыя гады выжывання калоніі. У [[1608]] г. каланісты перадалі Паўхатану падарункі, а таксама арганізавалі цырымонію яго каранацыі. Паўхатан ледзь не сапсаваў яе, калі адмовіўся ўкленчыць, каб атрымаць карону, бо павіненжадаў быў быцьзаставацца вышэй за астатніх.
 
У лістападзе [[1609]] г. паміж індзейцамі і каланістамі пачаўся канфлікт. Ён скончыўся толькі ў [[1614]] г. пасля паланення [[Пакахонтас]], роднай дачкі Паўхатана. Пакахонтас прыняла [[хрысціянства]] і абрала [[шлюб]] з англійскім прадпрымальнікам Джонам Рольфам. У [[1617]] г. яна разам з мужам выправілася ў Англію, дзе захварэла і памерла. Увесну 1618 г. памер і Паўхатан.