Маскоўскі Мастацкі тэатр: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Маскоўскі Мастацкі тэатр''' ({{lang-ru|Московский Художественный театр}}) — драматычны тэатр...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:16, 21 снежня 2016

Маскоўскі Мастацкі тэатр (руск.: Московский Художественный театр) — драматычны тэатр, заснаваны ў 1898 годзе К. С. Станіслаўскім і Ул. І. Неміровічам-Данчанкам.

Першапачаткова называўся Мастацка-агульнадаступны тэатр. З 1901 году — Маскоўскі Мастацкі тэатр (ММТ), з 1919 года — Маскоўскі Мастацкі акадэмічны тэатр (ММАТ), з 1932 года — ММАТ СССР ім. М. Горкага.

У 1987 годзе падзяліўся на два тэатры, якія ўзялі сабе афіцыйныя найменні — Маскоўскі Мастацкі акадэмічны тэатр ім. М. Горкага, (скарочана ММАТ імя М. Горкага) і Маскоўскі Мастацкі акадэмічны тэатр ім. А. П. Чэхава (ММАТ ім. А. П. Чэхава).

У 2004 годзе ММАТ ім. А. П. Чэхава прыбраў са сваёй назвы слова «акадэмічны» і з тых часоў называецца Маскоўскі Мастацкі тэатр ім. А. П. Чэхава (ММТ імя А. П. Чэхава).