Польская мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 159:
 
=== Марфалогія ===
Найбольш пашыраны флектыўныя формы, што ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў і канчаткаў, пры гэтым у польскай мове аналітычныя формы, г. зн. формы, утвораныя з дапамогаю дапаможных слоў (формы складанага будучага часу, апісальныя ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў і г. д.), ужываюцца часцей, чым у беларускай. Пашырана ў польскай мове флектыўна-аглюцінуючая форма прошлага часу: ''napisałem'' «я напісаў», ''napisaliśmy'' — «мы (мужчыны або мужчыны і жанчыны) напісалі», ''napisałyśmy'' — «мы (жанчыны) напісалі».
 
Катэгорыя адушаўлёнасці — неадушаўлёнасці ўласціва толькі назоўнікам мужчынскага роду ў адзіночным ліку і афармляецца ў родным і вінавальным склонах.
 
Характэрна ўжыванне асабовых паказчыкаў у 1-й і 2-й асобах адзіночнага ліку прошлага часу ў дзеясловах ''miałem'' (я меў), ''miłeś'' (ты меў), ''miał'' (ён меў); наяўнасць энклітык і праклітык; ужыванне дзеяслоўнай звязкі ''być'' («быць») у цяперашнім часе.
 
Польская мова флектыўная, мае 7 склонаў (з клічным), 2 лікі, 3 роды (у множным ліку  — 2 з-за катэгорыі адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці мужчынскай асобы). 3 скланенні з 5 маюць мяккую і цвёрдую разнавіднасці. Дзеясловам уласцівы катэгорыі трывання, часу, стану, ладу, асобы, ліку, дзеяслоўным формам і дзеепрыметнікам на ''і''  — катэгорыі роду і асобы-неасобы.
 
=== Сінтаксіс ===