Рочэстэр (Нью-Гэмпшыр): Розніца паміж версіямі

горад у штаце Нью-Гэмпшыр, ЗША
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{значэнні2|Рочэстэр}} '''Рочэстэр''' ({{lang-en|Rochester}}) - горад, размешчаны ў акрузе Страфард (шта...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:47, 23 снежня 2016

Рочэстэр (англ.: Rochester) - горад, размешчаны ў акрузе Страфард (штат Нью-Гэмпшыр, ЗША) з насельніцтвам у 29 752 чалавекі па статыстычных дадзеных перапісу 2010 года.

Гісторыя

Да прыходу еўрапейцаў на гэтай тэрыторыі пражывалі індзейцы-абенакі. Першыя еўрапейскія перасяленцы з'явіліся тут ў 1722 годзе і першапачаткова вялі жорсткія войны з індзейцамі. Паселішча Рочэстэр было заснавана ў 1749 годзе, інкарпаравана ў 1778 годзе, яшчэ да заканчэння Вайны за незалежнасць ЗША. Першая школа была заснавана ў 1750 годзе, першае паштовае аддзяленне - у 1768 годзе. На працягу XIX стагоддзя горад устойліва рос, тут знаходзілася мноства буйных майстэрняў розных галін прамысловасці. У 1875 годзе быў праведзены першы Рочэстэрскі кірмаш, у 1891 годзе паселішча атрымала статус горада (city), у 1893 годзе ў Рочэстэры з'явілася публічная бібліятэка - трэцяя ў краіне, а ў 1908 годзе быў заснаваны оперны тэатр.