Белы карабель: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
'''«Белы карабель»''' ({{lang-fr|Blanche-Nef}}; {{lang-en|White Ship}}) — карабель, які пацярпеў крушэнне [[25 лістапада]] [[1120]] года ў праліве [[Ла-Манш]] каля берагоў [[Нармандыя|Нармандыі]], у якім загінула вялікая колькасць [[англанармандская манархія|англанармандскіх]] арыстакратаў, уключаючы спадчынніка англійскага прастола [[Вільгельм Адэлін|Вільгельма Адэліна]]. Яго смерць пацягнула за сабой [[феадалізм|феадальную]] [[Грамадзянская вайна ў Англіі 1135—1154 гадоў|анархію ў Англіі]] ў канцы [[1130-я|1130]]—[[1140-я|1140-х гадоў]].
 
«Белы карабель» быў пабудаваны ў Нармандыі Томасам Фіц-Стэфанам, бацька якога служыў капітанам у флоце [[Вільгельм Заваёўнік|Вільгельма Заваёўніка]] ў час [[нармандскае заваяванне Англіі|заваявання Англіі]]. Ён лічыўся адным з лепшых нармандскіх караблёў, пабудаваным па апошнім слове тэхнікі. У канцы 1120 года, пасля завяршэння прыгнечання [[Вільгельм КлітанКлітон#Паўстанне ў Нармандыі 1118—1119 гг.|паўстання баронаў Нармандыі]] і адбіцця [[бітва пры Брэмюле|ўварвання]] [[Людовік VI|Людовіка VI]], англійскі кароль [[Генрых I, кароль Англіі|Генрых I Баклерк]] вырашыў вярнуцца ў Англію. Для пераправы цераз [[Ла-Манш]] яму быў прапанаваны «Белы карабель». Аднак кароль, які ўжо дамовіўся аб выкарыстанні іншага судна, перадаў «Белы карабель» свайму сыну [[Вільгельм Адэлін|Вільгельму]]. Разам з апошнім на ім павінна была вярнуцца ў Англію вялікая група прыдворных і англанармандскіх арыстакратаў.
 
У момант адплыцця карабля на ім знаходзілася каля трохсот чалавек, уключаючы 140 [[рыцар|рыцараў]] і 18 знатных дам. Апроч прынца Вільгельма ў сярод былі незаконнанароджаныя дзеці Генрыха I Рычард і Мацільда, графіня [[Перш]]ская, [[Рычард д'Аўранш]], [[граф Чэстэр]], і яго жонка Люсія-Маго Блуаская, [[сенешаль]] Гіём дэ Піру і яшчэ некалькі буйных англанармандскіх баронаў. Сярод пасажыраў павінен быў быць і [[Стэфан, кароль Англіі|Стэфан Блуаскі]], пляменнік караля Генрыха I, але незадоўга да адплыцця ён сышоў на бераг, паводле сведчання [[Ардэрык Віталій|Ардэрыка Віталія]], з-за таго, што захварэў на [[дызентэрыя|дызентэрыю]]. Адпраўленне «Белага карабля» суправаджалася святам і распіваннем віна, у вялікай колькасці дастаўленага на борт па загадзе прынца Вільгельма, у выніку чаго пасажыры і каманда да адплыцця ўжо знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення.
Радок 10:
Адыход карабля затрымаўся да позняга вечара 25 лістапада 1120 года, калі астатнія судны англійскага караля ўжо знаходзіліся ў Ла-Маншы. Вільгельм загадаў матросам паскорыць веславанне, каб нагнаць страчаны час і дагнаць каралеўскі флот. Але пры выхадзе з [[Эстуарый|эстуарыя]] [[Сена|Сены]], непадалёк ад [[Барфлёр]]а, «Белы карабель» у цемры натыкнуўся на напаўсхаваную ў вадзе скалу і пайшоў на дно. Вільгельму, паводле легенды, удалося скарыстацца выратавальнай лодкай, але пры спробе выратаваць сваю сястру Мацільду Першскую і іншых прыдворных ён таксама разбіў лодку і патануў. У катастрофе загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце «Белага карабля». Паводле легенды, выжыў толькі адзін чалавек — мяснік з [[Руан]]а па імі Беральд, які і распавёў гісторыю гібелі судна.
 
Гібель прынца Вільгельма, адзінага законнага сына і спадчынніка караля Генрыха I, рэзка ўскладніла дынастычную праблему ў англанармандскай манархіі. Неўзабаве пасля гэтага ў Нармандыі зноў успыхнула [[Вільгельм КлітанКлітон#Паўстанне ў Нармандыі 1123—1124 гг.|паўстанне]], падтрыманае [[Людовік VI|каралём Францыі]] і [[Фульк Іерусалімскі|графам Анжуйскім]], з мэтай узвесці на нармандскі прастол [[Вільгельм КлітанКлітон|Вільгельма КлітанаКлітона]], пляменніка Генрыха I. Англійскі кароль першапачаткова спыніў выбар свайго спадчынніка на Стэфане Блуаскім, які шчасліва пазбег плавання на «Белым караблі», аднак у [[1125]] годзе вырашыў абвясціць спадчынніцай сваю дачку [[Мацільда, каралева Англіі|Мацільду]]. Перспектыва перадачы прастола жанчыне выклікала незадаволенасць сярод часткі англанармандскіх арыстакратаў і пасля смерці Генрыха I у [[1135]] годзе ў краіне пачалася зацяжная [[Грамадзянская вайна ў Англіі 1135—1154 гадоў|грамадзянская вайна]] паміж прыхільнікамі Стэфана Блуаскага і Мацільды.
 
== Белы карабель у літаратуры ==