Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 73:
Упершыню Мікалаеўшчына згадваецца ў сяр. [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] як уладанне [[Осцікавічы|Осцікавічаў]]. Сваю назву паселішча атрымала, відаць, ад імя [[Мікалай Осцікавіч|Мікалая Осцікавіча]]. У [[1555]] Мікалаеўшчыну набыў Л. Свірскі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай ([[1565]]—[[1566]]) мясцовасць увайшла ў склад [[Менскі павет|Менскага павета]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]].
 
[[Выява:Mikałajeŭščyna, Nioman. Мікалаеўшчына, Нёман (1928).jpg|thumb|150px|злева|Адкрыццё моста, [[1928]]]]
 
У [[1596]] Мікалаеўшчына перайшла ў валоданне [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»|М. К. Радзівіла «Сіроткі»]], які далучыў яе да [[Нясвіжская ардынацыя|Нясвіжскай ардынацыі]]. У гэты час вёска мела 17 двароў, карчму, бровар, прыстань. На мяжы [[XVI стагоддзе|XVI]]—[[XVII стагоддзе|XVII]] стст. паселішча атрымала статус мястэчка. У [[1617]] сядзібу Яна Радзівіла ў Мікалаеўшчыне наведаў каралевіч і вялікі княжыч [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслаў]]. Станам на [[1628]] у мястэчку было 5 вуліц (Сверынаўская або Уздзенская, Дворная, Мастовая, Мінская, Тыльная), 114 двароў, касцёл, ратуша, гасціны двор, рынак, млын, верф (сточня), 13 складоў для тавараў. У [[1652]] [[Маршалак вялікі літоўскі|маршалак вялікі]] [[Аляксандр Людвік Радзівіл]] заснаваў тут касцёл Яна Хрысціцеля. У часы [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовай вайны]] ў [[1664]] Мікалаеўшчыну знішчылі [[Маскоўская дзяржава|маскоўскія]] захопнікі<ref name="ehb">[[Валерый Шаблюк]]. Мікалаеўшчына // {{Крыніцы/ЭГБ|5к}} С. 137.</ref>. Станам на [[1669]] у мястэчку было толькі 20 двароў, на [[1700]] — 63, на [[1777]] — 62. У гэты час праз Нёман узвялі драўляны Калінавы мост даўжынёй у адну вярсту з чвэрцю.