Свята-Мікалаеўская царква (Шарашова): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свята-Мікалаеўская царква''' - праваслаўны храм у г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэ...'
 
др афармленне
Радок 1:
'''Свята-Мікалаеўская царква''' - — праваслаўны [[храм]] у г.п. [[Шарашова]] Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці
 
== Гісторыя ==
Размяшчаецца на вуліцы Леніна. Пабудавана ў 1872  г. з цэглы пры ўдзеле гродзенскага архітэктара Я. М.  Фардона. Рэстаўрыравана ў 1968  г.
 
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай званіцай, трапезнай, малітоўнай залай і апсідай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю прыўносіць рызніца, далучаная да 5-граннай апсіды з паўднёвага боку. У сілуэце будынка дамінуюць 2 гранёныя цыбулепадобныя галоўкі на 3-яруснай (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровай званіцы і 8-гранным барабане 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб'ёму. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У аздобленні выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: закамары верхняга яруса званіцы, кілепадобныя аркі ў абрамленні арачных аконных праёмаў, галоўнага і бакавых уваходных парталаў-ніш, нішы-філёнгі. Архітэктурнай крапоўкай насычаны фасады асноўнага аб'ёму: выкарыстаны магутныя пілястры, тонкапрафіляваны карніз.
 
== Інтэр'ер ==
У інтэр'ер малітоўнай залы шырокім арачным прасветам адкрываецца прастора трапезнай з галерэяй хораў на 2 калонах. Апсіда вылучана высокім ярусным драўляным іканастасам. Абразы 18  — 19 ст.: «Святыя Пётр і Павел», «Благавешчанне», «Бічаванне Хрыста», «Тры свяціцеля», царскія вароты 1820  г.
 
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.  М.  Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г.  П.  Пашкоў, Л.  В.  Календа].  — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007.  — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
 
== Спасылкі ==
* {{Глобус Беларусі|http://globus.tut.by/shereshevo/index.htm#church_nikolay}}
* {{radzima|1032}}
 
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пружанскага раёна]]
[[Катэгорыя:Гарадскі пасёлак Шарашова]]