Марыя Магдалена Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Першае імя - Марыя, а Магдалена - другое імя
Радок 42:
Марыя нарадзілася ў [[горад Варшава|Варшаве]], але дзяцінства правяла ў [[Ігуменскі павет|Ігуменскім павеце]] Мінскай губерні — у родавых маёнтках Жарноўкі і Кухцічы.
[[File:Kuchcičy, Zaviša. Manor in KuchcičyКухцічы, Завіша (N. Orda, 1864) .jpg|thumb|[[Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў, Кухцічы|Палац Завішаў у маёнтку Кухцічы]] Ігуменскага павета Мінскай губерні — на акварэлі [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]], 1880-ыя гг.]]
Яе маці графіня Марыя Квілецкая была польскай арыстакраткай-[[касмапалітызм|касмапаліткай]], што ў першую чаргу адлюстроўвалася ў яе захапленні ўсім французскім і англійскім. Маці даверыла выхаванне сваіх дачок (Марыі Евы і Марыі Магдалены) англійскім і французскім гувернанткам, якія прывілі дзяўчынкам цікавасць да [[Французская літаратура|французскай літаратуры]] і культуры, навучылі бездакорным свецкім манеры і [[англійская мова|англійскай]] і [[французская мова|французскай мовам]]<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. Адначасова з гэтым выхаванне было надзвычай рэлігійным — дзяўчынкі выраслі [[каталіцызм|шчырамі каталічкамі]]<ref>''Łatyszonek, O.'' Radziwiłłowa z Zawiszow 1.v. Krasińska Maria Magdalena (1861—1945) // Polski Słownik Biograficzny. — 1987. — С. 398; ''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>. У Магдалены ў дзяцінстве і юнацтве былі залацістыя валасы, прыгожы авал твару, глыбокія шэрыя вочы, надзвычай белая скура і грацыёзная хада<ref>''Маслянiцына, І.'' [http://www.jurnal.by/list/322/z_pakalennya_znesennyh_vetram.html З пакалення «знесеных ветрам»]</ref>. Пазней Марыя выказвалася, што ў дзяцінстве яе маці больш любіла сваю першую дачку — Марыю Еву<ref>''Надсан, А.'' Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі... С. 7.</ref>.