Атон Ігнатавіч Горват: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др new key for Category:Род Горватаў: "Атон Ігнатавіч" using HotCat
Радок 139:
Пасля смерці бацькі ([[Ігнат Тадэвушавіч Горват|Ігната Тадэвушавіча Горвата]]), які за жыццё да родавага маёнтка Ліпаў набыў значныя зямельныя валоданні ў [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ([[Горад Нароўля|Нароўля]], Барбароў, [[Вёска Галоўчыцы, Нараўлянскі раён|Галоўчыцы]], Ліцвіновічы і інш.), дзе агульна налічвалася 2 958 [[рэвізская душа|рэвізскіх душ]] у [[1826]], яго чацвёра сыноў і чацвёра дачок падзялілі спадчыну. Атон Ігнатавіч Горват стаў уласнікам маёнтка Ліпаў (Ліпаў, Еўтушковічы, Карані і інш.) у [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]], дзе ў [[1841]] налічвалася 808 [[рэвізская душа|рэвізскіх душ]] (15 820 дзесяцін зямлі, вінакурня, 2 конныя млыны і 2 карчмы), у [[1853]] — 924 душы, а ў [[1862]] — 871 рэвізская душа былых прыгонных і 19 632 дзесяціны зямлі. У [[1850]] Атон Горват заклаў у Ліпаве вялікі сад і парк. Месца для парка выбраў там, дзе пачыналася рэчка Ведрыч. У тым жа [[1850]] на тэрыторыі парка Атон Горват пачаў будаўніцтва палаца ў стылі класіцызм (цяпер гэта адміністрацыйны корпус эксперыментальнай базы «Ліпава»). З'яўляўся апантанным аграномам у сваіх маёнтках, выпісваў з-за мяжы лепшыя агранамічныя часопісы.
 
[[Выява:Pryłuki, NapaleonČapski, Прылукі, Чапскі (N. Orda, 10.07.1876).jpg|left|thumb|Палац у псеўдагатычным стылі ў маёнтку [[Прылукі]]. Малюнак [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]], 10 ліпеня 1876]]
За першай жонкай (Людвікай Львоўнай Оштарп) Атон Горват атрымаў маёнтак [[Аграгарадок Прылукі|Прылукі]] і Валчковічы ў Мінскім павеце — у [[1853]] там разам лічылася 427 рэвізскіх душ. Людвіка ў Прылуках пабудавала двухпавярховы [[Палацава-паркавы комплекс Чапскіх, Прылукі|палац]] у стылі псеўдаготыкі, фланкіраваны чатырма гранёнымі вежачкамі з крэмальерамі, з рызалітамі са стрэльчатымі аркадамі і вонкавымі сходамі; з правага боку вежа з галерэяй і стрэлкавымі праёмамі, пастаўленая на высокую тэрасу. Людвіка з Оштарпаў Горват заўзята ператварала палац у Прылуках у адну з найлепшых рамантычных сядзіб Мінскай губерні. У [[1868]] палац у Прылуках амаль поўнасцю згарэў, але быў адноўлены новым уласнікам — графам [[Эмерык Каралевіч Чапскі|Эмерыкам Каралевічам Чапскім]] (1828—1896), вядомым калекцыянерам і нумізматам, які купіў у [[1872]] Прылукі разам з палацам у Горвата. [[Палацава-паркавы комплекс Чапскіх, Прылукі|Палац]] захаваўся да нашых дзён.