Першая Усебеларуская канферэнцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Канферэнцыя прыняла рэзалюцыю аб [[Слуцкае паўстанне|Слуцкім паўстанні 1920]], у якой перасцерагала беларускі народ ад непажаданага праліцця крыві. У рэзалюцыі аб дзейнасці [[Барыс Савінкаў|Б. Савінкава]] адзначалася, што ён «Беларускім Нацыянальным Штандарам прыкрывае авантуры польскай і расійскай рэакцыі», «не мае ніякай сувязі з беларускімі палітычнымі і нацыянальнымі арганізацыямі і з'яўляецца правакатарам беларускай дзяржаўнасці і ворагам беларускага народа». У рэзалюцыі аб дзейнасці [[С. Булак-Балаховіч]]а сцвярджалася, што ён не мае ніякай падтрымкі з боку беларускіх нацыянальных палітычных арганізацый і з'яўляецца «узурпатарам і авантурнікам». Асобная рэзалюцыя датычылася [[Рыжскі мір|Рыжскага мірнага дагавора 1921]]. У ёй канферэнцыя пацвярджала вернасць [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяй Устаўнай грамаце]] Рады БНР. У рэзалюцыі аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі канферэнцыя абвяшчала, што Беларусь — край працоўнага сялянства, рабочых і працоўнай інтэлігенцыі, а таму павінна быць «дзяржавай працоўнага народа»; пацвярджаўся прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. Канферэнцыя заявіла, што адзіным заканадаўчым органам Беларусі з'яўляецца [[Рада БНР|Рада Беларускай Народнай Рэспублікі]].
 
Рэзалюцыі з асуджэннем Рыжскага дагавора і аб становішчы беларускага народа пад акупантамі былі накіраваны ў роўнай ступені і супраць палякаў, і супраць Савецкай Расіі. Напрыклад, дэлегат [[К. Душэўскі]] адзначаў: ''«І [[Сярэдняя Літва|Жэліговія]], і [[БССР|Савецкая Беларусь]] — нежыццяздольныя і штучныя фарміраванні»''. Яго падтрымаў [[Я. Мамонька]], прадстаўнік Рады БНР, які вярнуўся з паездкі па БССР. Ён заявіў, што савецкая рэспубліка створана маскоўскімі камуністамі і ''«кіруюць там не беларусы»''. Антыпольскі ўхіл не задавальняў некаторых беларускіх нацыянал-дэмакратаў, якія выбралі шлях супрацоўніцтва з палітычнымі і ваеннымі структурамі Польшчы. Так, [[Арсен Васілевіч Паўлюкевіч|А. Паўлюкевіч]] выказаў падзяку польскім уладам за падтрымку Слуцкага паўстання 1920 года і выступіў рашуча супраць першай часткі лозунга «ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў». [[П. Аляксюк]], хаця і прызнаў недахопы ў палітыцы Варшавы, усё ж настойваў на больш сур'ёзнай пагрозе, якая ішла з Усходу, а не з Захаду: «І таму Беларусь павінна шукаць сабе падтрымку і дапамогу на Захадзе, у Польшчы і Антанты», — падкрэсліў ён.
 
Супярэчнасці ва [[Урад БНР|ўрадзе БНР]] па пытанні аб стаўленні да [[БССР]] прывялі да правядзення [[Другая Усебеларуская канферэнцыя|Другой Усебеларускай канферэнцыі]] ([[Берлін]], [[1925]]).