Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь''' — дзяржаўны і палітычны акт аб аднаўленні Беларускай ССР на асновах, вызначаных у [[Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі|Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі]] [[1 студзеня]] [[1919]] г. Прынята [[31 ліпеня]] [[1920]] г. на сумесным пасяджэнні Мінскага губернскага ВРК з шэрагам палітычных партый і прафсаюзных арганізацый Мінскай губерні.

Дэкларацыю падпісалі [[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В.Г.Кнорын]], [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А.Р.Чарвякоў]] і [[І.Т.Смілга]] (ад КП(б)Літбел), [[Аляксандр Іванавіч Крыніцкі|А.М.Крыніцкі]] (прафсаюзныя арганзацыі Мінскай губерні), [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У.М.Ігнатоўскі]] ([[Беларуская камуністычная арганізацыя]]), [[Арон Ісакавіч Вайнштэйн|А.І.Вайнштэйн]] ([[Бунд]]). Прадстаўнік [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] (БПС-Р) А.Трафімаў адмовіўся падпісаць Дэкларацыю з-за таго, што ў ёй не былі зафіксаваны патрабаванні аб уключэнні ў склад Беларусі [[Віцебская губерня|Віцебскай]], [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]], [[Смаленская губерня|Смаленскай]] губерняў, аб абвяшчэнні [[Беларуская мова|беларускай мовы]] дзяржаўнай, аб стварэнні самастойнага беларускага войска і інш.

Прыняцце Дэкларацыі было абумоўлена вызваленнем Беларусі ад польскай акупацыі і фактычнага скасавання [[Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Літ-Бел ССР]]. У сувязі з міжнародным становішчам (мірны дагавор РСФСР з Літвой [[12 ліпеня]] [[1920]] г.; наступленне Чырвонай Арміі на Варшаву і інш) Дэкларацыя не акрэслівала граніц савецкай Беларусі. «Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь, — гаварылася ў ёй, — вызначае сваю заходнюю мяжу па этнаграфічнай мяжы паміж Беларуссю і буржуазнымі дзяржавамі, якія прымыкаюць да яе». Паводле Дэкларацыі да склікання з’езда Саветаў БССР уся ўлада ў рэспубліцы перадавалася [[Ваенна-рэвалюцыйны камітэт БССР|Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту БССР]], адмяняліся ўсе законы і пастановы польскай акупацыйнай улады.
 
== Літаратура ==