Парфір: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Парфір '''Парфір''' — палеатыпныя эфузіўныя кіслыя горныя пароды...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:23, 28 снежня 2016

Парфір — палеатыпныя эфузіўныя кіслыя горныя пароды, якія маюць парфіравую структуру (буйныя крышталі-украпанікі ў тонказярністай асноўнай масе). Бывае шэрага, жоўтага, ружовага, бурага і іншых колераў. Галоўныя разнавіднасці: ортафір — палеатыпны аналаг трахіту і кварцавы парфір — аналаг ліпарыту. Парфірам называюць таксама гіпабісальныя і жыльныя горныя пароды, у якіх мінералы-украпанікі знаходзяцца ў дробнакрышталічнай гранітападобнай масе (граніт-парфір). Парфір з высокімі дэкаратыўнымі якасцямі выкарыстоўваюцца як вырабы і абліцовачны камень.

Парфір

Літаратура