Сочы: Розніца паміж версіямі

604 байты дададзена ,  5 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
Знаходзіцца на ўзбярэжжы [[Чорнае мора|Чорнага мора]], распасціраецца ад ракі [[Рака Шэпсі|Шэпсі]] да дзяржаўнай мяжы з [[Абхазія]]й па рацэ [[Рака Псоу|Псоу]] і займае агульную плошчу 3 502 км². Сочы — самы доўгі горад Еўропы. Працягласць тэрыторыі Сочы — 146 км (уздоўж федэральнай аўтадарогі [[Джубга]] — [[Сухум]]) (рэальная жа даўжыня Сочы раўна 105 км). Тэрыторыя горада ў цэлым размешчаная блізка ўздоўж узбярэжжа, часам адыходзіць ў горныя даліны аж да Галоўнага Каўказскага хрыбта на адлегласць ад 40 да 60 км. З агульнай плошчы горада толькі 250 км² знаходзіцца пад забудовай. Па плошчы тэрыторыі, падпарадкаванай гарадскому савету, Сочы ў 3,5 разы больш за Маскву.
 
Турыстычны паток у Сочы ў 2016 годзе стаў рэкордным, дасягнуўшы 6,5 мільёнаў адпачывальнікаў, паведамляе ў чацвер адміністрацыя горада.
Гэтыя лічбы сведчаць пра тое, што горад "адышоў ад фактару сезоннасці" і стаў цэлы год наведваемым курортам, адзначылі ў адміністрацыі Сочы.
 
Па выніках 2015 года Сочы прыняў каля 6 мільёнаў турыстаў.
 
Сочы, як і ўвесь участак расійскага чарнаморскага ўзбярэжжа паўднёвей [[Туапсэ]], размешчаны ў зоне вільготных [[субтропікі|субтропікаў]], што моцна адрознівае гэты рэгіён ад больш паўночнага ўчастку ўзбярэжжа ад Анапы да Туапсэ, дзе пануе тыповы паўсухі [[міжземнаморскі клімат]]. Клімат, падобны сочынскаму назіраецца ў суседняй [[Абхазія|Абхазіі]], а таксама на паўднёвым усходзе [[ЗША]] (штаты [[Місісіпі]], [[Луізіяна]], [[Алабама]], [[Джорджыя]]). Падобны тып клімату спрыяльны для культывацыі рознага роду субтрапічных і ўмераных культур. Паколькі Сочы размешчаны на паўночнай мяжы субтропікаў, зімой тут магчымыя замаразкі і [[снегапад]]ы. У лютым 2008 года за 12 гадзін выпаў 41 мм ападкаў і [[снежнае покрыва]] дасягнула вышыні 40 см. Сярэднегадавая тэмпература — +14.2 °C, сярэднегадавая хуткасць ветра — 2,2 м/с, Сярэднегадавая адностная вільготнасць паветра — 74 %.
Ананімны ўдзельнік