Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Блужа): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
 
== Гісторыя ==
Гэты храм быў унікальным творам народнага дойлідства, праяўленнем таленту яго стваральнікаў. Унутры, у разным іканастасе, было 11 старажытных абразоў, у тым ліку славуты ў нашай мясцовасці абраз Маці Божай. Абразы і іканастас былі перанесеныя яшчэ з уніяцкай царквы, якая была тут раней.
 
Царква ў Блужы на гэтым месцы стаяла даўно. Па архіўных дакументах вядома, што ў 1725-1754 гг. уладальнікамі Блужы былі Адам і Аўгусціна Троські. Яны пабудавалі, апекаваліся і рамантавалі уніяцкую царкву святых бессярэбранікаў Казьмы і Дзям'яна. У 1832 г. царкву рамантавалі сяляне з дапамогаю новых уладальнікаў Блужы - Тэафіліі і Пятра Завадскіх. Гэта царква таксама была уніяцкая, называлася Прачысценская, ці Успенская. У "Алфавитным реестре наследных имений Минской губернии Игуменского уезда" 1810-1820-х гг. пералічваюцца храмы нашайгэтай мясцовасці. Большасць з іх былі уніяцкімі, было і некалькі каталіцкіх касцёлаў.
Блужская Успенская царква - сведка гісторыі. У ёй вяліся запісы аб нараджэнні, шлюбе, смерці ўсіх праваслаўных гэтага краю. Гэта вельмі каштоўныя звесткі для аднаўлення радаводаў і наогул па гісторыі краю. Калі б гэтыя гістарычныя дакументы з царквы захаваліся, мы маглі б шмат цікавага даведацца пра нашых продкаў, а значыць, і пра сябе.
 
Царква ў Блужы на гэтым месцы стаяла даўно. Па архіўных дакументах вядома, што ў 1725-1754 гг. уладальнікамі Блужы былі Адам і Аўгусціна Троські. Яны пабудавалі, апекаваліся і рамантавалі уніяцкую царкву святых бессярэбранікаў Казьмы і Дзям'яна. У 1832 г. царкву рамантавалі сяляне з дапамогаю новых уладальнікаў Блужы - Тэафіліі і Пятра Завадскіх. Гэта царква таксама была уніяцкая, называлася Прачысценская, ці Успенская. У "Алфавитным реестре наследных имений Минской губернии Игуменского уезда" 1810-1820-х гг. пералічваюцца храмы нашай мясцовасці. Большасць з іх былі уніяцкімі, было і некалькі каталіцкіх касцёлаў.
 
У 1839 г. уніяцтва на Беларусі было скасавана расійскім царом, і ўсе уніяцкія храмы гвалтам ператвораны ў праваслаўныя. Так і Блужская царква з уніяцкай ператварылася ў праваслаўную.
 
У кнізе "Описание церквей и приходов Минской епархии", выдадзенай у Мінску ў 1879 г., гаворыцца, што Блужская царква "до такой степени ветхая, что даже не годна к починке". Відаць, хутка пасля гэтага, у 80-90-я гг. ХІХ ст., была пабудавана новая царква, што прастаяла да 1962 г. (яе вы бачыце на фатаграфіі). У Блужы сярод старажылаў захавалася памяць пра нейкага "героя Шыпкі", "палкоўніка", які ахвяраваў грошы на будаўніцтва царквы. МыЁсць мяркуеммяркаване, што "герой Шыпкі" - гэта ўдзельнік руска-турэцкай вайны 1877-1878 гг. Блужанцы распавядалі нам, што побач з царквой знаходзіўся склеп, дзе быў пахаваны фундатар з жонкай. На жаль, імя гэтага чалавека не захавалася ў памяці блужан.
<gallery>
Выява:Bluzha1.jpg