Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 49:
 
== Геаграфія ==
[[Файл:CARvillagefromthesky.jpg|thumb|left|Вёска ў ЦАР]]
Паверхня краіны ўяўляе сабой хвалістае пласкагор'е вышынёй ад 600 да 900 метраў, што раздзяляе басейны ракі [[Рака Конга|Конга]] і возера [[Возера Чад|Чад]]. У яго межах вылучаюць ўсходнюю і заходнюю часткі. Усходняя частка мае агульны ўхіл на поўдзень, да рэк [[Рака Мбому|Мбому]] (Бому) і [[рака Убангі|Убангі]]. На поўначы знаходзіцца масіў [[Ферт]], які складаецца з груп ізаляваных гор і хрыбтоў (вышынёй больш за 900 метраў) Абурасейн, Дар-ШаллаШала і Монга (звыш 1370 м). На поўдні месцамі ўзвышаюцца скальныя астанцы (мясцовая назва — «кагас»). Галоўныя рэкі на ўсходзе краіны — Шынкі і Мбар — суднаходныя ў ніжніх плынях; вышэй праходжання суднаў перашкаджаюць парогі. На захадзе пласкагор'я размешчаны масіў Ядэ, які працягваецца ў [[Камерун]]е.
 
Клімат і расліннасць змяняюцца з поўначы на поўдзень. Толькі на паўднёвым захадзе захаваліся густыя вільготныя трапічныя лясы; па кірунку на паўночны ўсход лясы па далінах рэк змяняюцца саваннымі рэдкалессямі і злакоўнікамі. На поўначы сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае 1250 мм у год, яны выпадаюць пераважна з ліпеня па верасень, а таксама ў снежні-студзені. Сярэдняя гадавая тэмпература 27 ° С, а на поўдні — 25 ° С. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў перавышае 1900 мм; вільготны сезон доўжыцца з ліпеня па кастрычнік; снежань і студзень — сухія месяцы.