Мінскі масіў (Кіеў): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мінскі масіў''' ({{lang-uk|Мі́нський маси́в}}) — - жылы масіў Кіева. Прасціраецца паміж Плошч...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:23, 7 студзеня 2017

Мінскі масіў (укр.: Мі́нський маси́в) — - жылы масіў Кіева. Прасціраецца паміж плошчай Тараса Шаўчэнкі, Мінскім праспектам, вуліцамі Юрыя Кандрацюка, Пятра Калнышэўскага, Пятра Панча і Палярнай. Назва - ад колішняга Мінскага раёна (зараз Абалонскі), у якім ён размешчаны. Мінскі масіў забудаваны на часткі мясцовасці Кінь-Грусць.

Забудаваны ў асноўным у 1970-1977 гады (архітэктар А. А. Дубінская) 9-ці 16-ці павярховымі дамамі, пазней у 1989-1990 (мікрараён на вуліцах Беражанскага і Пятра Панча). У кожным мікрараёне - школа, дзіцячыя сады, гандлёва-грамадскія цэнтры. Міма тэрыторыі масіва праходзіць Вялікая Кальцавая дарога Кіева, побач размешчаны Кіеўская гарадская клінічная бальніца № 8.

Асноўныя месцы адпачынку - азёры Рэдзькіна і Дубкі.

Зноскі

Спасылкі