97 096
правак
Няма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
'''Глізэ 581 c''' ('''Gliese 581 c''')
[[Файл:Planet Gliese 581 c.png|thumbnail|300px|Планета Глізэ 581 c, ва ўяўленні мастака, як скалістая планета.]]
== Гісторыя адкрыцця ==
Планета ''Глізэ 581 с'' была выяўлена ў красавіку [[2007]] году вучонымі [[Еўрапейская паўднёвая абсерваторыя|Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі (ESO)]], якія працавалі ў абсерваторыі [[Абсерваторыя Ла-Сілья|Ла-Сілья]] (La Silla) у [[Чылі]]. Група выкарыстоўвала адну з прылад Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі
== Фізічныя характарыстыкі ==
Дадзеныя аб існаванні ''Глізэ 581 с'' і аб яе масе былі атрыманыя шляхам вымярэння радыяльнай хуткасці зорак ([[метад Доплера]]). Маса планеты вылічвалася па невялікім перыядычным перамяшчэнням [[Глізэ 581]] вакол агульнага [[Цэнтр масаў|цэнтра масаў]] зоркі і планет. Паколькі такое «хістанне» зоркі Глізэ 581 з'яўляецца агульным вынікам уплыву усіх планет у сістэме, то вылічэнне масы ''Глізэ 581 с'' залежала ад прысутнасці іншых планет. Выкарыстоўваючы вядомую мінімальную масу раней выяўленай [[Глізэ 581 b]] і прымаючы да ўвагі існаванне [[Глізэ 581 d]] было вылічана, што ''Глізэ 581 с'' прыкладна ў 5 разоў больш масіўная за [[Планета Зямля|Зямлю]].
Метад, які прымянілі падчас выяўлення планеты, не дазваляе вымераць яе радыюс, пагэтаму адзнакі радыюса планеты пакуль заснаваныя на меркаваннях. Калі гэта скалістая планета з вялікім металічным ядром, то яе радыюс прыкладна на 50 % большы за радыюс Зямлі. Калі ж ''Глізэ 581 с'' ледзяная ці вадзяністая [[планета-акіян]], то яе памеры павінны складаць трохі меньш за 2 памеры Зямлі. Рэальныя памеры знаходзяцца паміж двумя прэдзеламі, вылічанымі для мадэляў, якія апісаныя вышэй. Зыходзячы з гэтага, [[Гравітацыя|сіла цяжару]] на паверхні экзапланеты складае прыкладна 1,6 g.
Перыяд абарачэння («год») ''глізэ 581 с'' складае 13 зямных дзён<ref>{{cite web|date=25-04-2007|url=http://news.bbc.co.uk/2/hi/science/nature/6589157.stm|title=New 'super-Eart' found en space|publisher=BBC News|accesdate=2010-10-20|archiveurl=http://www.webcitation.org/65huTHnbb|archivedate=2012-02-25}}{{ref-en}}</ref>. Планета знаходзіцца на адлегласці 11
З-за набліжанасці да зоркі, на ''Глізэ 581 с'' уздзейнічаюць [[прыліўныя сілы]], і яна можа быць павёрнутай да зоркі заўсёды адным бокам альбо абарачацца ў рэзанансе (як, напрыклад, [[Планета Меркурый|Меркурый]]).
=== Тэмпература і паверхня ===
Ведаючы свяцімасць зоркі Глізэ 581 і ўлічваючы адлегласць ад яе, можна вылічыць верагодную тэмпературу паверхні ''Глізэ 581 с''. Так, калі [[альбеда]] (адбіткавая магчымасць паверхні) блізкая да альбеда [[Планета Венера|Венеры]] (0,65), то тэмпература паверхні павінна складаць каля +3-5 [[Градус Цэльсія|°С]]. Пры зямным альбеда (0,36) сярэдняя тэмператра экзапланеты павінна быць каля +40
''Глізэ 581 с'' знаходзіцца ў межах так званай «[[населеная зона|зоны жыцця]]», гэта значыць, на ёй магла б існаваць вадкая [[вада]]. Тым не менш, на дадзены момантняма прамых доказаў існавання на ёй вадкай паверхні. Метад [[Спектральны аналіз| спектральнага аналізу]] мог бы дапамагчы (як у выпадку з [[HD 209458 b]] у пошуках слядоў вадзяной пары, але толькі у тым выпадку, калі ''Глізэ 581 с''праходзіць непасрэдна па лініі позірку паміж сваёй зоркай і нашай планетай, што на дадзены момант не вызначана.
|