Хордавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 37:
== Асаблівасці будовы ==
Для ўсіх хордавых характэрны шэраг агульных рыс, якія адрозніваюць іх ад іншых жывёл:
* Наяўнасць '''[[хорда, заалогія|хорды]]''' — унутранага шкілета ў выглядзе храстковападобнага стрыжня, размешчанага ўздоўж спіннога боку цела жывёлы. Хорда — гэта апора, якая забяспечвае падтрыманне формы цела, яна мае [[эктадэрма]]льнае паходжанне і ўяўляе сабою пругкі стрыжань, абкружаны абалонкай са [[злучальная тканка|злучальнай тканкі]]. На стадыі зародка яна ёсць ва ўсіх хордавых жывёл. Толькі ў нямногіх хорда захоўваецца і ў дарослым стане. У большасці ж яна па меры росту і развіцця зародка паступова замяшчаецца больш трывалым касцявым пазваночнікам. Менавіта дзякуючы наяўнасці трывалага ўнутранага шкілета памеры і маса цела хордавых самыя вялікія сярод усіх иснуючыхіснуючых жывёл.
* '''[[Цэнтральная нервовая сістэма]]''' прадстаўлена нервовай трубкай, поласць якой запоўнена спіннамазгавой вадкасцю. У хрыбтовых жывёл яна ўтварае два аддзелы: [[галаўны мозг|галаўны]] і [[спінны мозг|спінны]] мозг, на стадыі зародка яе пярэдні аддзел расшыраецца і пераўтвараецца ў галаўны мозг.
* '''[[Стрававальная сістэма]]''' размяшчаецца пад хордай. Яе пярэдні аддзел — [[глотка]] — пранізаны парнымі адтулінамі — жабравымі шчылінамі. У пярвічнаводных хордавых яны захоўваюцца на працягу ўсяго жыцця, а у наземных — толькі на ранніх стадыях развіцця.