Розніца паміж версіямі "Пазваночныя"

2 261 байт дададзены ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
др (Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q25241 на Wikidata)
'''Пазваночныя''', чарапныя, хрыбетныя (''Vertebrata'') — падтып хордавых жывёл. Дамінуючая (разам з [[насякомыя|насякомымі]]) на Зямлі і ў паветры група жывёл.
 
Пазваночныя —Самая вышэйшышматлікая тыпі хордавых,найбольш адвысокаарганізаваная ніжэйшыхгрупа адрозніваюцца значна больш высокім узроўнемхордавых арганізацыіжывёл. Сярод іх няма відаў, якія вядуць прымацаваны спосаб жыцця. Яны перамяшчаюцца, актыўна адшукваюць і захопліваюць ежу, знаходзяць для размнажэння асоб іншага полу, ратуюцца ад ворагаў.
 
== Апісанне ==
У большасці дарослых жывёл хорда замяшчаецца больш трывалым унутраным шкілетам — касцявым пазваночнікам. Развіваецца чэрап, які ахоўвае галаўны мозг. Жывёлы маюць дзве пары канечнасцей і паясы — плечавы і тазавы, да якіх канечнасці прымацоўваюцца. Ежа адшукваецца пазваночнымі жывёламі актыўна, схопліваецца сківіцамі, часта дадаткова здрабняецца, што аблягчае і паскарае страваванне.
 
Пазваночным уласціва развіццё цэнтральнай нервовай сістэмы — галаўнога і спіннога мозга — і ўдасканаленне органаў пачуццяў, што вядзе да ўскладнення паводзін. Жывёлы здольны ўтвараць часовыя і пастаянныя групоўкі асобін (сем'і, статкі, чароды, каланіяльныя пасяленні), што павышае іх ахаванасць ад ворагаў і зніжае гібель ад неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя. Усе гэтыя прыстасаванні спрыяюць шырокаму рассяленню пазваночных жывёл на планеце.
 
== Пашырэнне ==
Падтып аб'ядноўвае каля 41 тыс. сучасных відаў жывёл, якія засялілі ўсе жыццёвыя асяроддзі: акіяны, моры, азёры, рэкі, сажалкі, паверхню сушы, глебу кантынентаў і астравоў, а таксама паветраную прастору.
 
== Класіфікацыя ==
:: Клас [[Млекакормячыя]] (''Mammalia'')
 
== Літаратура ==
{{Пачатак артыкулу:Біялогія}}
* Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6
 
{{Zoology-stub}}
[[Катэгорыя:Хордавыя]]