Вампум: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Lot de perles de wampum.jpg|thumb|Вампум XVIII ст.]]
'''Вампу́м''' ([[алганкінскія мовы|алган.]]: ''wampumpeag''<ref>[https://www.merriam-webster.com/dictionary/wampum Definition of Wampum by Merriam-Webster]</ref>, літаральна "белыя палосы") —традыцыйныя— традыцыйныя [[пацеркі]] паўночнаамерыканскіх [[індзейцы|індзейцаў]]. Звычайна рабіліся з [[Ракавіна малюскаў|ракавін малюскаў]] і выкарыстоўваліся ў [[рытуал]]ьных, [[дыпламатыя|дыпламатычных]] і [[гандаль|гандлёвых]] мэтах.
 
== Гісторыя ==
Апрацоўка [[Ракавіна малюскаў|ракавін малюскаў]] у [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]] вялася з глыбокай старажытнасці, аднак час стварэння першых пацерак не вядомы. У нашы дні вампумамі называюцца пацеркі, якія выраблялі на ўсходнім узбярэжжы ў 2 тысячагоддзі н. э., але іх спецыфічная форма сустракаецца сярод знаходак з сярэдзіны [[3 стагоддзе да н.э.|III]] ст. да н. э.<ref>[http://www.nativetech.org/wampum/wamphist.htm WAMPUM HISTORY AND BACKGROUND]</ref> Яны фігуруюць у паданнях аб стварэнні Лігі [[іракезы|іракезаў]].
 
Звычайна вампумы ўяўлялі сабою белыя, чорныя і фіялетавыя цыліндры з апрацаваных ракавін рознага памеру, нізаныя на нітку. Белыя і фіялетавыя ракавіны здабываліся пераважна ў вусці [[Рака Гудзон|ракі Гудзон]] і на кароткім адрэзўку ўзбярэжжа на поўнач ад яго. Акрамя ракавін малюскаў, пацеркі маглі рабіцца з каменю, косці, гліны, шкла. Вельмі адрозніваліся спосабы нізання, афарбоўкі, выбару матэрыялаў для нітак<ref>[https://www.penn.museum/blog/museum/wampum-research-notes-from-the-trail-june-2015/ WAMPUM RESEARCH: NOTES FROM THE TRAIL – 2014-2015]</ref>. Напрыклад, [[нарангасет]] адрознівалі белыя вампумы ''Wòmpi'' з трубчастых ракавін ''Meteaûhock'' ад цёмных пурпурных ''Súki'' з ракавін ''Suckauanaûsuck''. [[Вампаноаг]] і іх суседзі выраблялі пацеркі з 240 - 360 цыліндрамі ў звязцы<ref>[http://www.nativetech.org/wampum/wamphist.htm WAMPUM HISTORY AND BACKGROUND]</ref>.
 
Ужо да прыходу еўрапейцаў вампумы былі шырока распаўсюджаны ўздоўж усяго паўночна-заходняга ўзбярэжжа, на захадзе — да [[Рака Ілінойс|ракі Ілінойс]]. Першыя [[Нідэрланды|галандскія]] і [[Англія|англійскія]] каланісты выкарыстоўвалі іх у якасці [[грошы|грошай]] у гандлі з [[індзейцы|індзейцамі]]. Разам з гэтым, распаўсюджанне вампумаў дапамагло ім знайсці іншы прадмет разліку — шкляныя пацеркі еўрапейскай вытворчасці. Згодна легендзе, распаўсюджанай у [[19 стагоддзе|XIX]] ст., але не падцверджанай [[гісторыя|гісторыкамі]], востраў [[Манхэтэн]] быў набыты галандскімі каланістамі за шкляныя пацеркі на суму 24 [[талер]]ы<ref>[http://www.museum.state.il.us/ismdepts/anthro/beads/beads_trade.html Beads and Trade]</ref>.
Радок 13:
== Выкарыстанне ==
[[Выява:Flag of the Iroquois Confederacy.svg|thumb|left|Вампум на сцягу Лігі іракезаў]]
Большасць сучасных даследчыкаў лічаць, што да прыходу еўрапейцаў вампумы выкарыстоўваліся [[індзейцы|індзейцамі]] не столькі ў [[гандаль|гандлёвых]], колькі ў [[рытуал]]ьных і [[дыпламатыя|дыпламатычных]] мэтах. [[Іракезы]] прыпісвалі выраб першых вампумаў свайму культурнаму герою [[Гаявата|Гаяваце]]<ref>[http://people.umass.edu/hist170/Brian%20Deer.htm Wampum and the Iroquois: A Short Overview]</ref>. Яны карысталіся вампумамі падчас рытуалаў узвышэння новага правадыра, рамяні з вампумаў сімвалізавалі высокі статус пасланцаў, а абмен вампумамі сімвалізаваў вечнасць дамовы. У нашы дні іракезы выкарыстоўваюць так званы "пояс Гаяваты" у якасці сімвала свайго адзінства. Ён уключае 4 пацеркі і 1 сусветнае дрэва. Доўгія пацеркі фігуруюць на выявах правадыроў [[алганкіны|алганкінаў]], што можа сведчыць пра выкарыстанне іх у якасці сімвала ўлады.
 
{{зноскі}}