Вампум: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
Да канца [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. пацеркі страцілі сваё значэнне як прадмет разліковых аперацый у выніку распаўсюджвання [[манета|манет]], аднак заставаліся важнымі ў рытуальным жыцці індзейцаў. У нашы дні вампумы вырабляюцца як [[сувенір]]ы. Выраб пацерак застаецца важным для захавання традыцыйных індзейскіх рамёстваў.
 
== Сімвалічнае і рытуальнае значэнне ==
== Выкарыстанне ==
[[Выява:Flag of the Iroquois Confederacy.svg|thumb|left|Вампум на сцягу Лігі іракезаў]]
Большасць сучасных даследчыкаў лічаць, што да прыходу еўрапейцаў вампумы выкарыстоўваліся [[індзейцы|індзейцамі]] не столькі ў [[гандаль|гандлёвых]], колькі ў [[рытуал]]ьных і [[дыпламатыя|дыпламатычных]] мэтах. [[Іракезы]] прыпісвалі выраб першых вампумаў свайму культурнаму герою [[Гаявата|Гаяваце]]<ref>[http://people.umass.edu/hist170/Brian%20Deer.htm Wampum and the Iroquois: A Short Overview]</ref>. Яны карысталіся вампумамі падчас рытуалаў узвышэння новага правадыра, рамяні з вампумаў сімвалізавалі высокі статус пасланцаў, а абмен вампумамі сімвалізаваў вечнасць дамовы. У нашы дні іракезы выкарыстоўваюць так званы "пояс Гаяваты" у якасці сімвала свайго адзінства. Ён уключае 4 пацеркі і 1 сусветнае дрэва. Доўгія пацеркі фігуруюць на выявах правадыроў [[алганкіны|алганкінаў]], што можа сведчыць пра выкарыстанне іх у якасці сімвала ўлады.
 
Еўрапейскія перасяленцы таксама практыкавалі абмен вампумамі ў дыпламатычных зносінах з індзейцамі. Першы вядомы выпадак "дыпламатыі вампумаў" здарыўся ў [[1613]] г. падчас заключэння дамовы паміж [[Нідэрланды|галандскімі]] каланістамі і іракезамі<ref>[http://www.ganondagan.org/Learning/Wampum Wampum Ganondagan]</ref>. У [[1664]] г. іракезы абменьваліся вампумамі з англійскімі каланістамі. У [[1794]] г. [[Джордж Вашынгтон]] прадставіў вампум падчас перагавораў з іракезамі. У [[Канада|Канадзе]] абмен вампумамі заставаўся доўгі час абавязковым нават у [[19 стагоддзе|XIX]] ст., калі ўрад стымуляваў мірныя дагаворы паміж разнастайнымі плямёнамі.
 
{{зноскі}}