Вампум: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
Лічыцца, што да [[17 стагоддзе|XVII]] ст. вампумы выкарыстоўваліся [[індзейцы|індзейцамі]] пры абмене таварамі як сімвалічны сродак дамовы. Гэта здаралася рэдка, паколькі індзейцы мелі абмежаваныя тэхнічныя сродкі для вырабу пацерак. Але еўрапейскія перасяленцы прынялі іх за адзінку [[грошы|грашовых]] разлікаў, прычым карысталіся ёю не толькі ў гандлі з індзейцамі, але і паміж сабою. Вядома, што ў [[1627]] г. галандскі гандляр Ісаак дэ Рэйзер адплаціў вампумамі каланістам [[Плімуцкая калонія|Плімуцкай калоніі]] за збожжа. [[15 лістапада]] [[1637]] г. генеральны суд [[Калонія Масачусецкага заліва|Масачусецкай калоніі]] афіцыйна прызнаў вампумы законнай адзінкай разлікаў і ўсталяваў прыкладны курс да традыцыйных [[Англія|англійскіх]] грошай<ref>[http://www.coins.nd.edu/ColCoin/ColCoinIntros/Wampum.intro.html Wampum: Introduction]</ref>. Вампумы ахвотна прымаліся індзейцамі ўнутраных раёнаў ў абмен за футра<ref>[http://www.mohicanpress.com/mo08017.html WAMPUM ... America's First Currency]</ref>.
 
Вампумы выкарыстоўваліся ў якасці грошай у англійскіх і галандскіх калоніях да канца XVII ст. Аднак іх курс паступова змяншаўся. Гэта тлумачыцца тым, што шырокае карыстанне пацеркамі стымулявала іх вытворчасць, прычым прыбярэжныя індзейцы пачалі ўжываць пры вырабе больш дасканалыя еўрапейскія інструменты. Такім чынам назіралася сапраўдная [[інфляцыя]], якая ў выніку вызначыла перавагу [[манета|манет]] з каляровых металаў.
 
{{зноскі}}