Вампум: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Апрацоўка [[Ракавіна малюскаў|ракавін малюскаў]] у [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]] вялася з глыбокай старажытнасці, аднак час стварэння першых пацерак не вядомы. У нашы дні вампумамі называюцца пацеркі, якія выраблялі на ўсходнім узбярэжжы ў 2 тысячагоддзі н. э., алехаця іх спецыфічная форма сустракаецца сярод знаходак з сярэдзіны [[3 стагоддзе да н.э.|III]] ст. да н. э.<ref>[http://www.nativetech.org/wampum/wamphist.htm WAMPUM HISTORY AND BACKGROUND]</ref> Яны фігуруюць у паданнях аб стварэнні Лігі [[іракезы|іракезаў]].
 
Звычайна вампумы ўяўлялі сабою белыя, чорныя і фіялетавыя цыліндры з апрацаваных ракавін рознага памеру, нізаныя на нітку. Белыя і фіялетавыя ракавіны здабываліся пераважна ў вусці [[Рака Гудзон|ракі Гудзон]] і на кароткім адрэзўку ўзбярэжжа на поўнач ад яго. Акрамя ракавін малюскаў, пацеркі маглі рабіцца з каменю, косці, гліны, шкла. Вельмі адрозніваліся спосабы нізання, афарбоўкі, выбару матэрыялаў для нітак<ref>[https://www.penn.museum/blog/museum/wampum-research-notes-from-the-trail-june-2015/ WAMPUM RESEARCH: NOTES FROM THE TRAIL – 2014-2015]</ref>. Напрыклад, [[нарангасет]] адрознівалі белыя вампумы ''Wòmpi'' з трубчастых ракавін ''Meteaûhock'' ад цёмных пурпурных ''Súki'' з ракавін ''Suckauanaûsuck''. [[Вампаноаг]] і іх суседзі выраблялі пацеркі з 240 - 360 цыліндрамі ў звязцы<ref>[http://www.nativetech.org/wampum/wamphist.htm WAMPUM HISTORY AND BACKGROUND]</ref>.
Радок 9:
Ужо да прыходу еўрапейцаў вампумы былі шырока распаўсюджаны ўздоўж усяго паўночна-заходняга ўзбярэжжа, на захадзе — да [[Рака Ілінойс|ракі Ілінойс]]. Першыя [[Нідэрланды|галандскія]] і [[Англія|англійскія]] каланісты выкарыстоўвалі іх у якасці [[грошы|грошай]] у гандлі з [[індзейцы|індзейцамі]]. Разам з гэтым, распаўсюджанне вампумаў дапамагло ім знайсці іншы прадмет разліку — шкляныя пацеркі еўрапейскай вытворчасці. Згодна легендзе, распаўсюджанай у [[19 стагоддзе|XIX]] ст., але не падцверджанай [[гісторыя|гісторыкамі]], востраў [[Манхэтэн]] быў набыты галандскімі каланістамі за шкляныя пацеркі на суму 24 [[талер]]ы<ref>[http://www.museum.state.il.us/ismdepts/anthro/beads/beads_trade.html Beads and Trade]</ref>.
 
Да канца [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. пацеркі страцілі сваё значэнне як прадмет разліковых аперацый у выніку распаўсюджвання [[манета|манет]], аднак заставаліся важнымі ў рытуальным жыцці індзейцаў. У нашы дні вампумы вырабляюцца як [[сувенір]]ы. Выраб пацерак застаецца важным для захавання традыцыйных індзейскіх рамёстваў.
 
== Сімвалічнае і рытуальнае значэнне ==