Папарацепадобныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 39:
Пашыраны ўсюды. Найбольшая колькасць відаў, якія адрозніваюцца паводле жыццёвых форм (наземныя, наскальныя, водныя папараці, эпіфіты, ліяны, дрэвападобныя папараці) — у тропіках. На Беларусі 25 відаў.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
== Апісанне ==
Лісце часта сумяшчае функцыі [[фотасінтэз]]у і споранашэння, у шэрагу папарацей яно дыферэнцыравана на стэрыльнае (фотасінтэзуючае) і са спарангіямі (фертыльнае), якія сабраны на ніжняй паверхні ліста.
 
Расліны з чаргаваннем пакаленняў — спарафіта (бясполае, пераважае) і гаметафіта (палавое). Абодва пакаленні жывуць самастойна. Спарафіт мае прыдаткавыя карані, якія адыходзяць ад сцябла або ад асноў лісця. Са спор вырастае гаплоіднае палавое пакаленне — гаметафіт. Пасля апладнення, якое адбываецца пры наяўнасці вады, з зіготы ўтвараецца новы дыплоідны спарафіт.

Размнажаюцца папараці ў асноўным спорамі, якія развіваюцца ў спарангіях на ніжняй паверхні ліста. Вегетатыўнае размнажэнне — кавалкамі карэнішчаў, прыдаткавымі пупышкамі і інш.
 
Спарангіі сабраны ў групы — сінангіі або сорусы, часта прыкрытыя асобным вырастам ліста — [[індузій|індузіем]] (пакрывальцам): радзей яны адзіночныя. Спелыя спарангіі ўскрываюцца з дапамогай спецыяльных утварэнняў (кольца, групы клетак з рознай таўшчынёй сценак і інш.). Споры звычайна з патоўшчанай абалонкай і трохпрамянёвым тэтрадным рубцом. Адрозніваюць раўна- і разнаспоравыя формы. У раўнаспоравых споры аднолькавыя, у разнаспоравых — двух тыпаў: мікра- (утвараюцца ў мікраспарангіях) і мгаспоры (у мегаспарангіях). Са спораў развіваюцца гаметафіты (зарасткі) з мужчынскімі і жаночымі гаметангіямі — антэрыдыямі і архегоніямі, у якіх фарміруюцца клеткі — [[сперматазоід]]ы (з некалькімі жгуцікамі) і [[яйцаклетка|яйцаклеткі]]. З зіготы, утворанай у выніку апладнення, фарміруецца зародак новага спарафіта.
 
Гаметафіты раўнаспоравых папарацепадобных двухполыя, маленькія, рознай формы (пласціністыя, сэрцападобныя, ніткавыя і інш.), наземныя, зялёныя і падземныя, бесхларафільныя (жывуць у сімбіёзе з грыбамі). Гаметафіты разнаспоравых — аднаполыя, мікраскапічных памераў, моцна рэдукаваныя (асабліва мужчынскія), развіваюцца на паверхні глебы і вады.
 
У папарацепадобных вядомы з'явы ўтварэння гаметафіта не са споры, а з вегетатыўных клетак спарафіта (апаспарыя) і ўтварэнне спарафіта з вегетатыўных клетак гаметафіта (апагамія).
 
== Выкарыстанне ==