Эдвард Роп: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Эдвард фон Роп''' ('''Ropp'''; {{ДН|14|12|1851|2}}, маёнтак [[Ліксна]], [[Дынабургскі павет]], [[Віцебская губернія|Віцебскай губерніі]], цяпер [[Латвія]] — {{ДС|25|7|1939}}) — рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Літвы, Беларусі і Польшчы.
 
== Біяграфія ==
Бацька паходзіў з прыбалтыйскага нямецкага баронскага роду, маці — з роду [[род Плятараў|Плятараў]]. Скончыў [[Пецярбургскі ўніверсітэт]] (1875), Ковенскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю (1886), удасканальваў тэалагічную адукацыю ў Інсбрукскім і Фрэйбургскім універсітэтах. 3 1889 ксёндз у Лібаве (цяпер [[Ліепая]], Латвія), з 1896 канонік Жмудскай дыяцэзіі. 3 1902 біскуп ціраспальскі, у 1904-07 — віленскі. Быў супраць атаясамлівання каталіцызму з польскасцю, спрыяў увядзенню літоўскай і беларускай моў у царкоўнае жыццё. Належаў да кансерватыўнага крыла [[краёўцы|краёўцаў]]. Ініцыятар і заснавальнік [[Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі|Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі]] ([[1906]]). У пачатку 1906 заснаваў газету «Nowine Wilenskie» («Віленскія навіны»), у [[1906]]—[[1909]] валодаў газетай [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]]. Дэпутат I Дзяржаўнай думы (1906), уваходзіў у «Кола тэрытарыяльнае» (аб'ядноўвала польскіх дэпутатаў ад Беларусі, Літвы і Украіны) і ў фракцыю аўтанамістаў. У кастрычніку 1907 загадам міністра ўнутраных спраў адхілены ад кіравання дыяцэзіяй, каля 10 гадоў жыў у маёнтку Нішча Віцебскай губерні пад наглядам паліцыі. Абавязкі адміністратара Віленскай дыяцэзіі пачаў выконваць мінскі дэкан [[Казімір Мікалай Міхалкевіч|Казімір Міхалкевіч]]<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 260.</ref>. У ліпені 1917 прызначаны архібіскупам Магілёўскай рымска-каталіцкай архідыяцэзіі з рэзідэнцыяй у [[Петраград]]зе. У пачатку 1919 арыштаваны Петраградскай ЧК як заложнік. У выніку хадайніцтва [[Папа Рымскі|папы рымскага]] і за дазвол праехаць у Расію з Германіі савецкаму партыйнаму дзеячу К. Радэку вызвалены і адпраўлены ў Польшчу. Там працягваў рэлігійную і грамадскую дзейнасць. Да 1931 года фармальна лічыўся архібіскупам магілёўскім.
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|13}}
* [[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.'']] Біскуп Эдвард Роп / А. Смалянчук // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 3.
* [[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|''Смалянчук, А.Ф.'']] Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А.Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
{{зноскі}}
{{DEFAULTSORT:РОП Эдвард фон}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Архібіскупы магілёўскія}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:РОП Эдвард фон}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва]]
[[Катэгорыя:Краёўцы]]