Максім Танк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 53:
Бацька Максіма Танка — Іван Хвёдаравіч Скурко (нар. 1882 г.; старэйшы сын Хвёдара Маркавіча), маці — Домна Іванаўна Хвалько (родам з вёскі Задубенне, што ля мястэчка Крывічы). Івану Хвёдаравічу з ранняга юнацтва давялося зведаць цяжкай працы: арандаваў зямлю, шыў боты, ганяў плыты, наймаўся лесарубам, хадзіў на панскі луг капаць канавы. Быў не вельмі пісьменны: толькі адну зіму адвучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў в. Новікі, а потым яшчэ некалькі месяцаў у Мядзельскім народным вучылішчы.
 
У Івана Хвёдаравіча былі брат Ціхан, сёстры — Соф'я і Хрысціна. Бацька Максіма Танка быў адным з найбагацейшых гаспадароў у вёсцы, яго род меў 60 дзесяцін зямлі. Але ўсё гэта было дзякуючы працы ўсёй вялікай сям'і. Пазней за «кулацкае» паходжанне ў сталінскія часы пад МаксімМаксіма Танка падкопваліся спецслужбы, і раскулачванне ў канцы 1940-х іх сям'ю абмінула толькі таму, што паэт загадаў бацькам тэрмінова ўступіць у калгас<ref name="nn">{{cite web| author =Скурко А. | date =17 верасня 2012 года| url =http://nn.by/?c=ar&i=79959 | title =Дубы Максіма Танка | work = |publisher =[[Наша Ніва (1991)| Наша Ніва]]| accessdate = 31 сакавіка 2015 | lang =}}</ref>. Падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]], увосень 1914 года, Івана Фёдаравіча мабілізавалі ў войска. Ён быў добрым шаўцом, з нагоды чаго быў накіраваны ў шавецкую майстэрню ў [[Пскоў]]. Ад шлюбу з Домнай Іванаўнай меў дзяцей: сыноў Яўгена (Максім Танк) і Фёдара, дачок Веру і Людмілу<ref name="Мядзель" />.
 
=== Дзяцінства. Школьныя і гімназійныя гады ===
Радок 63:
Паводле ўмоў [[Рыжскі мір|Рыжскага міру]] частка Беларусі адышла да Польшчы, і яго родная Пількаўшчына апынулася за мяжой. Падавалася, што пра вяртанне не магло быць і гаворкі. Але страшэнны голад, які ў 1921—22 гадах ахапіў Расію, шмат каго з эмігрантаў вымусіў шукаць дарогі дадому. У 1922 годзе сям'я падалася на радзіму. Школа, у якой яму трэба было вучыцца, была польскай, але з нагоды таго, што польскай мовы хлопчык не ведаў, гэты год яму давялося сядзець дома. У вольную часіну бацька вучыў сына чытаць па-польску. У 1923 годзе Жэня пайшоў у Шкленікоўскую пачатковую школу. Не гледзячы на тое, што навучанне вялося па-польску, хлопчык стаў лічыцца лепшым вучнем, атрымліваў выдатныя адзнакі, стараўся браць цікавыя кніжкі са школьнай бібліятэкі<ref name="Мядзель" />. Зімой вучыўся, а летам пасвіў кароў.
 
Увосень 1925 года бацька яго перавёў у [[Вёска Сваткі|Сваткоўскую]] школу. Хлопчык старанна вучыўся, браў актыўны ўдзел у школьным драматычным гуртку, захапляўся маляваннем: маляваў нацюрморты, пейзажы, рабіў рэпрадукцыі з карцін і паштовак. За зіму перачытаў усе кнігі, што былі ў школьнай бібліятэкібібліятэцы — [[Генрык Сянкевіч|Г. Сянкевіча]], [[Марыя Канапніцкая|М. Канапніцкай]], [[Жуль Верн|Ж. Верна]], [[Джэймс Фенімар Купер|Ф. Купера]], [[Юльюш Славацкі|Ю. Славацкага]], [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]]. У Сватках яму ўпершыню ў рукі трапіў «Беларускі каляндар» (на 1925 год) на беларускай мове. Яго зацікавіла тое, што каляндар быў напісаны на той жа мове, на якой размаўлялі паміж сабой вяскоўцы<ref name="Мядзель" />. У 1926 годзе Яўген Скурко скончыў пачатковую школу, і жадаў вучыцца далей. Пасвячы кароў, усё лета рыхтаваўся да экзаменаў, і ў 1926 годзе паступіў у 3 клас рускай прыватнай гімназіі ў [[Горад Вілейка|Вілейцы]]. У праграму ўваходзілі вывучэнне Закону Божага, польскай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, лацінскай і нямецкай моваў, матэматыкі, геаграфіі і прыродазнаўства. Вучыўся ў гімназіі паэт даволі паспяхова. Настаўніца рускай мовы і літаратуры, Аглаіда Венядзіктаўна Мажухіна, прывіла ў яго любоў да літаратуры і заахвоціла да творчасці. Падчас навучання ён зрабіў сваю першую літаратурную спробу — пераказаў у вершаванай форме легенду пра Шкленікоўскае возера, пра якое чуў ад свайго дзеда Хвёдара, складаесклаў некалькі пейзажных вершаў. Усё гэта запісваў у свой патаемны сшытак<ref name="Мядзель" />.
 
У 1928 годзе Вілейская гімназія была закрыта польскімі ўладамі і Яўгену Скурку давялося ехаць у [[Гарадскі пасёлак Радашковічы|Радашковічы]], дзе ён працягнуў навучанне<ref name="Танк" />. У радашковіцкай беларускай гімназіі юнак упершыню пазнаёміўся з падпольнай камсамольскай арганізацыяй, у якую неўзабаве ўступіў. Большасць яго новых сяброў па гімназіі пісалі вершы, і ён таксама настойліва ўзяўся за гэтую справу. Але, на жаль, усе яго першыя спробы пяра не захаваліся. Пачынаючы паэт знішчаў амаль усе свае творы, якія не траплялі ў друк<ref name="Мядзель" />.
Радок 95:
У канцы 1933, падчас зняволення ў турме, выдаваў пры падтрымцы палітвязняў рукапісны часопіс «Краты» (усяго было выдадзена выйшла 6 нумароў), у якім збылі змешчана і яго вершы, і творы іншых зняволеных паэтаў ([[Піліп Сямёнавіч Пестрак|П. Пестрака]], [[Валянцін Паўлавіч Таўлай|В. Таўлая]] і інш.). У другой палове 1930-х гадоў вёў «Беларускую калонку» ў польскім выданні {{нп5|Poprostu|«Poprostu»|pl|Poprostu}}, загадваў літаратурным аддзелам у газеце «[[Наша воля (1927)|Наша воля]]», супрацоўнічаў у «[[Беларускі летапіс (1933)|Беларускім летапісе]]», у часопісе «[[Калоссе (1935)|Калоссе]]». У гэтых і іншых выданнях друкаваў свае вершы, апавяданні, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы.
 
У 1935 годзе ў Вільні пачаў пісаць паэму «Нарач». Тэмай для паэмы паслужыла [[Возера Нарач|нарачанская]] забастоўка рыбакоў, якая рэхам прайшлася па суседняй Вілейшчыне і Палессі. Цалкам надрукаваць твор было не магчыма з-за цэнзуры, таму аўтару даводзілася, выкрэсліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў «Калоссі». Некаторыя нумары часопіса з фрагментамі паэмы былі канфіскаваныя польскімі ўладамі. І толькі ў 1940 годзе, паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы<ref>{{артыкул|аўтар= |загаловак=Старонкi жыцця Максіма Танка |арыгінал= |спасылка= |аўтар выдання= |выданне=След |тып=Газета |месца= |выдавецтва= |год=сакавік, 2012 |выпуск= |том= |нумар= |старонкі= 2|isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= }}</ref>.
 
У 1936 годзе, пры дапамозе [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]], быў выдадзены яго першы зборнік вершаў «На этапах», у 1937 годзе — зборнікі «Журавінавы цвет» і паэма «Нарач», у 1938 — «Пад мачтай» (1938). Яго кнігі «На этапах» і «Нарач» былі канфіскаваны польскімі ўладамі<ref name="Рагойша" />.
 
Пасля [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939|ўз'яднання Заходняй Беларусі]] з БССР (1939) Максім Танка працаваў у сельскім камітэце, у «[[Віленская праўда (1939)|Віленскай праўдзе]]» і вілейскай абласной «Сялянскай газеце». У 1940 годзе у Дзяржвыдавецтве БССР выйшлі яго «Выбраныя творы», а ў Маскве — зборнік «Стихотворения».
Радок 106:
За шэсць дзесяцігоддзяў паэзія Максіма Танка прайшла пэўную ідэйна-мастацкую эвалюцыю. На яго творчасць аказала уплыў грунтоўнае веданне беларускага фальклору, творчая вучоба ў класікаў беларускай, рускай, украінскай і польскай літаратур. Ад творчага вучнёўскага пераймання паэт даволі хутка перайшоў да самастойнага мастацкага выраза і мыслення.
[[Выява:TankKartka.jpg|thumb|справа|180пкс|Асабістая картка сябра Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР, запоўненая ўласнаручна Максімам Танкам]]
Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР Максім Танк падключыўся да грамадскіх і культурных працэсаў, што адбываліся ў савецкай краіне. Але яго творчасць адрознівалася ад пануючага ў той час рэвалюцыйнага пафасапафасу бесканфліктнасцю. Ён паказваў лёс і духоўны свет заходнебеларускіх працоўных, умела пры гэтым працуючы ў разнастайных паэтычных відах і жанрах: лірыцы грамадзянскай, філасофскай, пейзажнай і інтымнай, вершах гумарыстычных і сатырычных, казках, баладах, песнях, героіка-рамантычных паэмах («Нарач», «Каліноўскі», «Журавінавы цвет», «Сказ пра Вяля»)<ref name="Рагойша" />.
 
У яго творчасці адлюстроўваўся высокі ўзровень нацыянальна-патрыятычнай свядомасці, вершы былі арыентаваны на адвечныя маральна-этычныя прынцыпы. Пачынаючы паэт імкнуўся асэнсаваць працэсы заходнебеларускай рэчаіснасці і іх далейшае развіццё. Вершы Максіма Танка прасякнуты болем пра зняволены родны край, прыгнечаны і занядбаны народ. Гэта выразна адчуваецца ў зборніках Максіма Танка — «Журавінавы цвет» (1937) і «Пад мачтай» (1938). Шмат якім ягоным вершам, была ўласціва рэалістычнасць, прадметная выразнасць жывапіснага малюнка. Напрыклад, такім, як: «Калі няма на свеце маёй мовы…», «У падзямеллі», «Шэрыя хаты, платы і вароты…», «Лісце каштанаў» і іншым<ref name="АН">{{артыкул|аўтар=Мікуліч, М.У. |загаловак=Яўген Іванавіч Скурко (Максім Танк) (Да 95-годдзя з дня нараджэння) |арыгінал= |спасылка=http://nasb.gov.by/rus/publications/vestih/vgm07_4a.php |аўтар выдання= |выданне= Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук |тып=часопіс |месца=Мн. |выдавецтва=Беларуская навука |год=2007 |выпуск= |том= |нумар=4 |старонкі=122–124 |isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова=}}</ref>.
 
Максім Танк у сваіх творах звяртаўся да любімых паэтамі-раманістамі мастацкіх вобразаў вясны, сонца, навальніцы, пажару і іншых. Але, яго ўмоўна-рамантычныя вобразы адначасова неслі і сацыяльную праўду жыцця: «''Цягнуцца думы барознамі, Чорны змываючы пот''» («Палавічнік»), «''будуць вашы дзеці Араць бяду з пракляццем на шнурах''», «''Нехта з песняй залатым скрабе нарогам Грудзі чорныя, ўраджайныя зямлі''», «''Змоўкла песня, толькі звоняць недзе слёзы На палетках за скрыпучаю сахой''» («Сказ пра Вяля»), у батрацкага сына багацця — «''душа пад кашуляй, Сілы поўная буйнай''» («Ой, калышацца вецер») і іншыя.
 
Паэзія Максіма Танка вызначалася чысцінёй і свежасцю, і пры гэтым умоўна-рамантычная мройлівасць, душэўная высакароднасць спалучалася ў ёй з бескампраміснасцю, ахвярнай мужнасцю. Гэта выразна бачна ў вершах «Чорныя скібы», «Начная цішыня», «Спатканне», «Над Прыпяццю», «Песня кулікоў», «Паслухайце, вясна ідзе…» і іншых. У яго вершах чытаюцца адметныя рысы тагачаснага грамадскага жыцця і прыроды [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Вялікае месца ў сваёй паэзіі Максім Танк надаваў такім катэгорыям, як матчына песня, родныя загоны, муры і краты, вясна-перамога, каласістае гора, жалезны вырай, этапныя дарогі, світальная зара, полымя волі, сталёвы сонечны паход і іншыя. Усяму таму, што раскрывала характэрныя асаблівасці беларускага нацыянальнага лёсу<ref name="АН" />.
Радок 123:
Пасляваенная творчасць паэта вылучаецца зваротам паэта да гісторыі Беларусі, фальклорных сюжэтаў, услаўленні працы сялян і рабочых. Зборнік Максіма Танка «Каб ведалі» (1948) стаў адным з лепшых у беларускай паэзіі пасляваеннага дзесяцігоддзя. Зборнік быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР<ref name="Танк" />.
 
З канца 1950-х гадоў у паэзіі Танка ізноў заўважны сатырычны жанр (зборнік «Селядцы з вершамі»). Таксама паэт звярнуўся да жанру гераічнай паэмы («Мікалай Дворнікаў»). А ў яго творах для дзяцей адчуваецца моцная сувязь з беларускай народнапесеннай творчасцю, якая характэрна для ўсёй лірыкі Максіма Танка (кнігі «Галінка і верабей», «Казкі лірніка», «Светлячок», «Ехаў казачнік Бай» і іншыя). У гэты перыяд у яго творчасці адчуваецца паглыбленне гуманістычнага пачатку, узмацненне філасафічнасці яго лірыкі, пашыраюцца і ўдасканальваюцца сродкамі паэтычнага выяўлення. Гэта выразна адчуваецца ва ўсёй творчасці Максіма Танка 1960-80-х гадоў, і ўвасабляецца ў яго зборніках «Мой хлеб надзённы», «Перапіска з Зямлёй», «Нарачанскія сосны», «Прайсці праз вернасць», «За маім сталом» і іншых<ref name="Рагойша" />.
 
Многія вершы Максіма Танка былі пакладзены на музыку. Песні, кантаты, араторыі на яго словы пісалі [[Леў Маісеевіч Абеліёвіч|Л. Абеліёвіч]] (Дзве паэмы. Мн., 1958), [[Мікалай Ільіч Аладаў|М. Аладаў]], [[Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў|У. Алоўнікаў]], [[Анатоль Васільевіч Багатыроў|А. Багатыроў]] (Пяць вакальных дуэтаў. Мн., 1976), Р. Бойка, [[Генрых Матусавіч Вагнер|Г. Вагнер]] («Памяць»), Т. Дзядзюля («Каб ведалі»), К. Кавяцкас, Э. Калманоўскі, А. Кос-Анатольскі (хоры), I. Кузняцоў, А. Ленскі (хоры), [[Дзмітрый Аляксандравіч Лукас|Д. Лукас]], [[Ігар Міхайлавіч Лучанок|I. Лучанок]], Э. Манвелян, I. Мацін («Вясельная»), [[Уладзімір Георгіевіч Мулявін|У. Мулявін]] («Завушніцы»), П. Падкавыраў (Свяці, зара; Добрай раніцы. Мн., 1957), А. Пахмутава, [[Рыгор Канстанцінавіч Пукст|Р. Пукст]], [[Юрый Уладзіміравіч Семяняка|Ю. Семяняка]], Г. Смірнова (Скаўронак. Л., 1956), [[Дзмітрый Браніслававіч Смольскі|Д. Смольскі]], Э. Тамберг, А. Туранкоў, Э. Тырманд (Рамансы. Мн., 1969), А. Фляркоўскі, К. Цесакоў, [[Мікалай Мікалаевіч Чуркін|М. Чуркін]], В. Шабалін (хоры) і іншыя.
Радок 131:
За пераклады польскай паэзіі і ўмацаванне дружбы паміж народамі Максім Танк атрымаў літаратурную прэмію Таварыства польска-савецкай дружбы (1958) і Таварыства аўтараў (ZAIKS. 1969). Шмат яго твораў былі адзначаны прэміямі. Так, зборнік вершаў паэта «Каб ведалі» (1948) быў адзначаны [[Дзяржаўная прэмія СССР|Дзяржаўнай прэміяй СССР]], «След бліскавіцы» (1957) — [[Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы|Літаратурнай прэміяй Янкі Купалы]], «Мой хлеб надзённы» (1962) — Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы, «Прайсці праз вернасць» (1980) — Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева. За зборнік вершаў у перакладзе на рускую мову «Нарочанские сосны» (Масква, 1977) у 1978 годзе Максіму Танку была прысуджана [[Ленінская прэмія]]<ref name="Танк" />.
 
Яго плённая грамадска-культурная дзейнасць і багатая літаратурна-творчая праца былі адзначаны прысваеннем высокіх званняў [[Народны паэт Беларусі|народнага паэта Беларусі]] (1968), [[Герой Сацыялістычнай Працы|Героя Сацыялістычнай Працы]] (1974), 4чатырма [[Ордэн Леніна|ордэнамі Леніна]], [[Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі|ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі]], [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга|ордэнам Чырвонага Сцяга]], залатым медалём «Барацьбіту за мір», [[Медаль Францыска Скарыны|медалём Францыска Скарыны]], двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчынай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР іншымі ордэнамі і медалямі<ref name="Танк" /><ref name="Рагойша" />. Максім Танк з'яўляўся акадэмікам [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]] (1972), ганаровым грамадзянінам г. Мінска (1987)<ref name="АН" />.
 
== Ушанаванне памяці ==
Радок 174:
* «Паслухайце, вясна ідзе» (1990)
* «Мой каўчэг» (1994)
* «Errata» (1996)
 
=== Паэмы ===
Радок 183 ⟶ 184:
* «Кніжка пра мядзведзя» (1947)
* «Вершы» (1948)
* «Урачыстае абяцанне"» (1949)
* «Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987)