Аўрэліян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др зноскі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 88:
У выніку, як апавядае «[[Аўтары жыццяпісаў Аўгустаў|Гісторыі Аўгустаў]]», калі горад быў узяты і салдаты, помнячы словы імператара, што ён не пакіне ў горадзе жывога сабакі, сталі патрабаваць аддаць ім Тыяну на рабаванне, Аўрэліян адказаў: «''Так, я абвясціў, што ў гэтым горадзе не пакіну ніводнага сабакі: усіх сабак забівайце!''»<ref>Гісторыя Аўгустаў. Аўрэліян. XXIII. 2.</ref>. Пасля захопу горада армія спынілася там на адпачынак<ref>Richard Stoneman: Palmyra and Its Empire: Zenobia's Revolt against Rome. р. 167.</ref>. Затым Аўрэліян перайшоў у [[Кілікія|Кілікію]] праз [[Таўрскія горы]], дзе ўсе гарады здаліся яму без бою<ref name=autogenerated5 />. Каля Антыёхіі {{не перакладзена 3|Бітва пры Імах|пры Імах|en|Battle of Immae}} адбылася першая бітва паміж рымлянамі і пальмірцамі. Нягледзячы на перавагу пальмірскай конніцы, армія Аўрэліяна атрымала перамогу над Зенобіяй, якая бегла з рэшткамі свайго войска да [[Эмеса|Эмесы]]<ref name=autogenerated7 />. Пакінуты невялікі гарнізон у [[Антыёхія-на-Аронце|Антыёхіі]] рымляне хутка разграмілі<ref>Alaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 73.</ref>. Усіх жыхароў горада Аўрэліян памілаваў<ref>Alaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 74.</ref>. Пасля ўзяцця Антыёхіі ў паходзе наступіў нядоўгі перапынак. Дачакаўшыся падмацавання з Малой Азіі, Аўрэліян ізноў рушыў у дарогу<ref name=autogenerated12>Alaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 75.</ref>. Ля Эмесы адбылася новая бітва, якая скончылася перамогай рымлян<ref name=autogenerated12 />. Зенобія бегла з усёй сваёй арміяй у [[Пальміра, Сірыя|Пальміру]], а жыхары Эмесы адкрылі рымлянам вароты<ref name=autogenerated14>Alaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 76.</ref>. Пасля заваявання Сірыі Аўрэліян накіраваўся да Пальміры, папярэдне заключыўшы саюз з некаторымі памежнымі плямёнамі, якія абяцалі даць рымскай арміі правізію і ваду<ref name=autogenerated14 />. Калі армія дасягнула варот Пальміры, рымляне адразу пачалі аблогу горада. Аўрэліян прапанаваў Зенобіі заключыць з ім мір, але яна лічыла, што рымляне не здолеюць узяць Пальміру, бо ў яе абаронцаў было досыць харчавання, каб утрымаць горад<ref name=autogenerated14 />.
 
На працягу аблогі баявы дух пальмірцаў паступова падаў. Сур'ёзны ўдар ім быў нанесены, калі [[Арменія Вялікая|Арменія]] перайшла на бок рымлян<ref name=autogenerated19-1>Richard Stoneman: Palmyra and Its Empire: Zenobia's Revolt against Rome. р. 176.</ref>. Адзінай дзяржавай, у якой можна было прасіць дапамогі, заставаўся [[Сасанідскі Іран]]<ref name=autogenerated19-1></ref>. Паводле «Гісторыі Аўгустаў», калі ''«пераможаная Зенобія спрабавала бегчы на вярблюдах, якіх завуць бегавымі, і накіравалася да персаў, яна была захоплена пасланай наўздагон конніцай і перададзена ў рукі Аўрэліяна»''<ref>«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. XXVIII. 3.</ref>. Гэта вестка падштурхнула абаронцаў Пальміры здацца, і яны склалі зброю перад легіёнамі Рыма<ref>«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. XXVIII. 4.</ref>.
 
Зенобія і яе военачальнікі былі ўзяты ў палон, аднак філосаф {{не перакладзена 3|Касій Лонгін, філосаф|Касій Лонгін|en|Cassius Longinus (philosopher)}} быў пакараны смерцю па загаду Аўрэліяна<ref>«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. XXX. 3.</ref>. Зенобіі ж пакінулі жыццё з-за жадання Аўрэліяна правесці яе ў ланцугах на сваім трыўмфе<ref name=WWA>WAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 78.</ref>. Імператар таксама загадаў разабраць частку гарадской сцяны і канфіскаваў у жыхароў усю зброю. На Усходзе ён пакінуў военачальніка [[Марцэлін, консул 275 года|Марцэліна]] з арміяй<ref>Richard Stoneman: Palmyra and Its Empire: Zenobia's Revolt against Rome. р. 177.</ref>. У выніку гэтай вайны Аўрэліян атрымаў тытулы «Рэстаўратар Усходу» і «Пальмірскі Найвялікшы»<ref name=autogenerated18-1>WAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 80.</ref>.